Я — маё любімае слова, мой знак сэнсабыцьця. Гаспадар майго цела ня любіць прышлых. Толькі ён і толькі Я. На двох у нас адзін твар, адныя вочы, што ўвабралі ў сябе чысьціню й бруд мільёнасьветаў. Хто іх зразуліее — вочы? Хіба той, хто вырасьце потым на вольных прасторах зямлі Ханаан.
Зямля людзей памёрла. Толькі ў нашых зялёных вачах засталося жыцьцё. Я і мой Гаспадар — мы падаем тварам у гліну.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі