Падзеі

Прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў”
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

 

У пятніцу, 15 сакавіка, у 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага “Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIII стагоддзяў”.

Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі, высакаякаснымі прамалёўкамі, каляровымі фотаздымкамі найцікавейшых знаходак з тэрыторыі Беларусі.

У межах вечара будзе прэзентавана новая ўнікальная кніжная серыя па ваеннай гісторыі Беларусі. Першая ў серыі — кніга Зміцера Матвейчыка, прысвечаная паўстанню 1863 года на Беларусі.

Мікалай Плавінскі – беларускі археолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі старажытнарускай зброі, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X –XIII стст., археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар и сааўтар больш як 90 навуковых артыкулаў і 6 манаграфій.

Пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі"

Уваход вольны

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце