Падзеі

Публічная лекцыя Расы Чэпайцене «Расколатая памяць Еўропы: ці магчымы кансенсус?»
бар "Ў"

 

Асноўныя інстытуцыі Еўрапейскага Саюза з’явіліся толькі ў другой палове – канцы ХХ стагоддзя. Адна з праблем еўрапейскай інтэграцыі сёння звязаная з пошукамі агульнаеўрапейскай ідэнтычнасці і працай з рознымі версіямі калектыўнай памяці ў рамках адзінай Еўропы.

У публічнай лекцыі Расы Чэпайцене гаворка пойдзе пра сучасныя акадэмічныя і грамадскія дыскусіі, звязаныя з успрыманнем нядаўняй гісторыі ў кантэксце працэсаў еўраінтэграцыі. У гэтых дыскусіях падымаюцца складаныя, спрэчныя, часам траўматычныя пытанні.

Ці існуе агульная еўрапейская ідэнтычнасць? Ці можна казаць пра агульную еўрапейскую памяць? Чым адрозніваецца «старая» Еўропа ад «новай» Еўропы? Гістарычныя траўмы «новай» Еўропы як перашкода сацыякультурнай інтэграцыі ў ЕС.

Гэтыя ды іншыя пытанні, якія хвалююць палітыкаў, інтэлектуалаў, грамадзянскіх актывістаў у краінах «новай» Еўропы, мы запрашаем абмеркаваць у «Еўрапейскім кафэ».

Раса Чэпайцене, PhD, старэйшы навуковы работнік Інстытута гісторыі Літвы (Дэпартамент гісторыі ХХ стагоддзя), дацэнт Віленскага ўніверсітэта. Стажыравалася ў Свабодным універсітэце ў Бруселі. Аўтарка 4 манаграфій, у тым ліку кнігі “Культурная спадчына ў глабальным свеце”, апублікаванай у 2010 годзе на рускай і літоўскай мовах; аўтарка больш як 60 артыкулаў, апублікаваных у Бельгіі, Расіі, Украіне, Чэхіі, Малдове ды іншых краінах. Навукова-даследчыя інтарэсы: культурная спадчына і вывучэнне калектыўнай памяці, савецкая культура і постсавецкая трансфармацыя.

Мова лекцыі: руская

Уваход вольны!

Партнёры праекта:

• Кафэ «LOFT»
• «Кальянная № 1»
• «Арт-сядзіба»
• Галерэя «Ў»
• ArtAktivist
• Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва пры ЕГУ
• Цэнтр фатаграфіі
• Галерэя «Nova»
• Фатаграфічны партал photoscope.by
• Фатаграфічны партал ZНЯТА
• Партал KYKY.ORG
• Кавярня «Зерно»
• Вольная прастора «Дом Фішэра»

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце