20 чэрвеня 2013 года а 16-й гадзіне ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца сумеснае мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі “І зноў была нядзеля, як тады, у сорак першым...”, прысвечанае 72-й гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 10-й гадавіне з дня смерці народнага пісьменніка БеларусіВасіля Быкава.
Мерапрыемства распачнецца адкрыццём выставы “Пайсці і вярнуцца” з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. На сустрэчу запрошаны родныя Васіля Быкава, блізкія сябры, пісьменнікі, вайскоўцы. Падчас мерапрыемства выступяць даследчыкі творчасці Васіля Быкава, прагучаць успаміны людзей, якія блізка ведалі пісьменніка, сябравалі з ім, будзе магчымасць паслухаць музычныя творы на ваенную тэматыку і ўрыўкі з твораў Васіля Быкава.
Уваход вольны.
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.
Паводле lit-bel.org
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі