Водгукі

Кнігу можна замовіць тут:
http://knihi.by/knihi/barysik-tacciana-zancyna-i-leapard

-1

Цудная кніга для дзетак! Я яе чытаю для сваёй малечы ўжо з 6 месяцаў. Нам весела! І малюначкі чудоўныя з любоўю і густам створаны. Каб ў школьных падручніках такія былі, то іншыя дзеці раслі.
А вершыкі добрыя. Некаторыя мы стараемся завучыць напамяць, каб былі з намі ва ўсялякі час.
Дзякуем паважаны Уладзімір Іванавіч за вашу добрую працу!

+1

Якая трапная рэцэнзія ў спадара Несцярэнкі, і не дадасі нічога, не хочацца.

0

Па-праўдзе, амаль адразу па перагортванні апошняй старонкі я аблаяў кніжку ў сваім твітары, пра што цяпер шкадую. Пэўна проста я не трапіў у фокусную аўдыторыю, а калі паспрабавць абстрагавацца, і ўявіць сябе рускамоўным 25-годкам, якому чырвона-зялёныя шорцікі, прабачце, праз цеснату палезлі ў ср..ку, то - само то. Адзінае - засталася даўняя прэтэнзія да аўтара наконт кампазіцыйнага "правісання" канцовак. Ну як так, па 3/4 тэксту з увагай працягнуў, падмануць - падманул, і -... не дабіў. Шкада.
А так - няблага, забаўляльна, грамадзкі карысна.

0

Безумоўна, адная з самых захапляльных кніжкак апошніх гадоў. Праглынаецца ў дзве ночы, не гледзячы на ўражлівы аб'ем, зроблена па рэцэпце бестсэлера, і, пры належнай "разкрутцы" здольная ім стаць. "Адвечны бой бабра з казлом" ад Лук'яненак і іншых рублерубаў пераплюнуты (не магу устрымацца ад аналогіі, якой бы прыкрай яна мне не здавалася), але да новага міфатворства трохі недацягнута. Галоўны персанаж застаўся траха інфантыльным, ягоны духоўны/сацыяльна-палітычны/іншы рост застаўся па-за кадрам, і ці адыўся, таксама пытанне. Дзесьці б трохі недасказаць, дзесьці развіць... Але гэта быў бы іншы твор. А і гэты харошы.
Пяцёрачка з прыдзіркамі :)

0

Кніжка, ад якой нічога не чакаў, аказалася на дзіва неблагой, яб нават сказаў харошай :) Праўда! І жывасці апавядання можна толькі пазайздросціць. Жыццёвыя перакананні гераіні падзяляліся не цалкам, але ў гэтым быў момант дыялога з аўтарам, што таксама прыемна, бо такі, спароджаны адкрытасцю тэкст, адкрытасці і вымагае. Добра, раю.

+1

Выдатная кніга! Лепшае з таго, што мне пападалася з беларускай літаратуры за апошнія гады. Так вось каб за суткі прачытаць 546 старонак, а пасля яшчэ некалькі дзён поўзаць па інтэрнэце, шукаючы ўсё што можна пра паганства, такой цікавасці ў мяне даўно ўжо не было...

0

Кнігу можна замовіць тут: http://knihi.by/knihi/stankievic-jury-pjauka

0

Цiкава

0

Кнiга майго дзяцiнства. Колькi мне тады было....? 6-8 год дзесьцi. Я была уражана, а калi прычытала кнiжку дваюраднаму брацiку, ен нават плакау над лесам Рыскi. Брала тады кнiжку у вясковай бiблiятэцы. Хацелаб дзе-небудзь купiць яе, кабе у будучынi пачытаць дачцы... Можа дзе хто бачыу, падкажыце!

+1

Уся кніга ў адным файле:

http://kamunikat.org/download.php?item=28760-1.pdf&pubref=28760

0

Замовіць кнігу можна тут:
http://knihi.by/knihi/nadsan-alaksandar-pro-patria-aliena

0

Пачытаў рэцэнзіі, зацікавілі. Абавязкова набуду кніжку.

0

Замовіць кнігу праз пошту можна ТУТ:
http://knihi.by/knihi/babkou-ihar-chvilinka

-1

Цудоўная кніжка! Спадабаецца і бацькам, і дзеткам. Добрая і захапляльная гісторыя з файнымі ілюстрацыямі. Набыла ў падарунак, ледзь утрымалася каб не заныкаць сабе:)

+2

Шыкоўныя выявы, афармленьне кнігі! Прафэсар А. Краўцэвіч - на вышыні! Тут разглядаецца не толькі Гародня, але таксама Наваградак, Мір, Ашмяны.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце