Водгукі

Лёгкая чытанка.

0

Жывы, цікавы і насычаны падзеямі раман. Паводле зместу - папулярны, паводле формы - літаратура вышэйшага гатунку. Хацеў напісаць, маўляў, шкадую, што выпадак прачытаць прыдаўся так позна, але пэўна гэта будзе няпраўда. У самы раз, як спатрэбіўся. Дзякуй аўтарцы, 5 зорак ад мяне.

+3

Замовіць кнігу можна тут:
http://knihi.by/knihi/hiule-paviel-mersedes-benc

0

Спрачацца не буду, - бо што не клішэ? - а майстэрства - гэта калі на іх не зважаеш.. Ну так, была замінка, траха штучнасці таксама. Але асабіста мяне не напружыла, канцоўкі такая рэч, што аўтарам не пазайздросціш :).

0

паправілі, дзякуй

0

Добра, мы дадамо яе ў калекцыю "Замежная літаратура" http://bookster.by/collects/zamezhnaya-litaratura. У нас трошку замежных кніг таксама ёсць, пакуль яны ўсе ў гэтай калекцыі, пасля, можа, зробім асобны каталог для небеларускіх кніг

0

Ні разу гэта ні мастацкая проза. Жанр трэба паправіць.

0

Канцоўка, па-мойму, ні да чога. "З галавы". ціпа паказаць "крывавы беларускі рэжым". Клішэ на клішэ. Ну, то бок ясна, што аўтар іх адмыслова прыцягвае, але пакуль няма сапраўднага майстэрства па маніпуляваньні гэтымі клішэ.

0

Добрая кніжка.

0

Адміны? Кніга называецца "Прэзентацыя кнігі..."?

0

Адміны, чытаеце коменты? Кажу, кніга да беларускай кнігі не мае ніякага дачыненьня. Рускі аўтар (па любым крытэры, я не супраць рускамоўнай літаратуры беларусі), напісана па-руску. Ну, выдалі ў "Мастацкай літаратуры", дык што?

0

Дзякуй :)

0

Твор чытаецца лёгка, - пазнаваемыя з'явы, разумелыя пачуцці герояў. Насамрэч Аляксандра І.Бацкеля можна параўнаць з беларускамоўным Пелевіным. Шмат думак і эмоцый. Трэба дадаць, што "Мімікрыя" - для чытачоў ва ўзросце 18+, эратычныя фантазіі трапна падкрэсліваюць задумку аўтара і не пярэчаць асноўнаму сюжэту.

+1

Чытаў я, зразумела, беларускі варыянт. Мне падабаецца, што папулярная беларуская літаратура можа быць і такой. Асабліва спадабалася частка з ведзьмаком.

+1

Моцная кніга. Спачатку цяжкавата чытаць з-за лавіны новых імёнаў. Калі вы яшчэ не чыталі "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - прачытайце. Шыкоўны раман.

0

З аднаго боку цікавы, разумны і кампазіцыйна прадуманы твор, з іншага - нешта напружвала час ад часу, ці то зашытая ў канву рамана "асуджанасць" на спрадвечную незразумеласьць з брацкім народам: дзе канчаецца адно і пачынаецца іншае, ці то пазнаванні сучаснікаў (а яно было патрэбна?)... Карацей, пэўны дысананс адчуваўся.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце