Водгукі

Наводзіць на роздумы. Пра тое, як мала ведаем пра нашую гісторыю, пра нашых Сапраўдных Беларусаў. У кнізе вельмі шмат інфармацыяў, цікавых і карысных перш за ўсё для гарадзенцаў (да якіх належу), але і для ўсіх, каго цікавіць наша спадчына, нашае сёння і нашае заўтра. Кніга мяне натхніла на паглыбленне ведаў пра гісторыю Гародні і Беларусі, на больш плённую працу.

0

На кнігу склалiся 13 кароткіх празаічных твораў ды аповесць "Пакуль сабачка жывы", якая распавядае пра лёсы маладых людзей, іх сталенне ды змаганні з жыццём, пра тое, як з часам гэтае жыццё пачынае расчароўваць.

На вокладцы кнігі Лявон піша, што гэта творы 80-90-х гадоў, але шмат чаго ў іх, што актуальнае і для Беларусі пачатку трэцяга тысячагодзьдзя.

Ёсьць тутака сюррэалістычныя элементы, як у "Чырвоных валасах", "Затапленьні", "Так казаў Раман Рымар", "Камеце", "Новай кватэры Казімера"; ёсьць гумар - найбольш у "Жывёльным свеце Беларусі...", які, як вядома, багаты і разнастайны.

Часам героі з'яжджаюць за мяжу шукаць лепшага жыцця ("Уцёкі", "Мандарынка"), але й там ня надта соладка - усё можа дрэнна скончыцца, або чалавек можа змяніцца не да пазнаньня.

Часам героі Лявона мараць, каб быць Презідэнтам ды кіраваць РБ па-свойму ("Папараць-кветка", "Міларусь"), або наадварот, яны жывуць зусім ад РБ далёка, але і так ад іх патыхае беларускасьцю ("Экспедыцыя", "Так казаў Раман Рымар").

Часта перад персанажамі з'яўляецца магчымасьць нешта змяніць у сваім жыцці, і аўтар нібы назірае, як і ці ўвогуле карыстаюцца яны такой магчымасьцю (стар. 65: "А чаго я хачу? Я хачу спакойнага жыцця на прыродзе... Ці яшчэ парыпацца, нажадаць сабе грошай, улады?..").

Іншым разам жыццё змяняецца пад уплывам абставінаў, як у "Сяргея і Сяржука" - персанажаў, сябраў яшчэ са школы, якія спатыкаюцца на хвіліну і гэта апынаецца прычынай змены кірункаў іх лёсаў, кірункаў, якія пабягуць у розныя бакі. Але ці сапраўды гэта толькі выпадак, ці можа прынесены з сабой багаж - багаж думак, абраных дагэтуль сцежак, знаёмстваў, вартасьцяў - прадвызначае тое, што будзе далей?

Сяргей ды Сяржук - увасабленьне розных тыпаў беларусаў, і гэная беларуская тыпалёгія характараў раскрываецца і ў іншых творах ("Табе гамон!", "Папараць-кветка", "Міларусь"). Так, ёсьць ахвяра абставінаў і кар'ерыст. Ёсьць нязгодны з палітычным строем, які адно вымалёўвае сваю нязгоду на паркане. Адны сядзяць на пасадах ды ведаюць, што ўцё гэта мана ды лухта, аднак пасадаў-такі трымаюцца. Іншых і не западозрыш, што яны там адчуваюць насамрэч. Тут бачым удзельнікаў кангрэсаў прагрэціўных сілаў, а побач іх матулі, якія гэтай "балталогіі" не жадаюць разумець. Азірніся навокал і ўбачыш мноства такіх жа тыпаў сярод сваіх знаёмых і радні, а мо й сябе пазнаеш у адным з іх? Чытаеш і усьміхаешся нейкай сумнай усьмешкай. Толькі аўтар ведае, шт'о зрабіць, каб не было чытачу занадта сумна пасьля прачытаньня усёй "Міларусі" - не пакідае ён чытача сам-насам з unhappy-end'ам. "Пакуль сабачка жывы", мы можам (і павінны!) верыць у лепшы фінал!

Дзякуй, Лявон! Цікава :)

0

Нягледзячы на апісаны цяжкі лёс аўтара, чытаецца вельмі легка. Можна раіць нават абыякавым - іх светапогляд павінен змяніцца.

0

Мне спадабаліся выявы, афармленьне. Маецца ў ёй нешта такое, ну вы ведаеце - чароўнае.

+2

Бацькам, якія чытаюць дзеткам на ноч. Мілая гісторыя, выдатная фанэтыка і рытм сказаў. Рэк!

0

Як казаў А. Краўцэвіч, у гэўтай кнізе ён, як гісторык, дае свабоду сваім меркаваньням і дазваляе сабе "крышачку фантазыі". Робіць высновы наконт палітыкі вялікага княза Гедыміна. Шыкоўныя выявы.

0

і ў яе гэта выдатна атрымліваецца

+2

Добрая кніжка, усяго ў ёй у меру, усё да рэчы, развіццё і канчатак заканамерны. Квазі-падніжаны стыль не бянтэжыць. Прачытаў з задавальненнем беларускі варыянт. Рускі б не чытаў ;)

+2

Кніга моцная і таленавітая, не дачытаў :) Але прычына таго толькі ва ўласных праблемах і паласе нешанцавання, ідучы па якой без запаса аптымізму ніяк, а такая проза яго не дадае.

0

Ад "коткі" тыдзень хадзіў агаломшаны. Астатняе дазволіла бліжэй пазнаёміцца з аўтарам. Валоданне мовай бездакорнае, асобныя ўрыўкі хочацца вучыць напамяць.

+1

Твор моцны, напісаны на мяжы стыляў, было адчуванне, что пару раз у канцы я паслізнуўся, але маштаб і прароцкая дакладнасць уражваюць. Перачытаю, калі падрасту )

+1

Не ведаю, ці можна яшчэ штосьці дадаць да гэтай аповесці, каб цалкам зразумець і адчуць сённяшнюю і ўчорашнюю Беларусь. Твор узроўня Александрыйскага слупа. Цудоўная мова. Улюбёны аўтар. Форэва.

+1

Чытаў летам, пішу восенню, таму рэакцыя ўжо "адстаялая". І яна не на карысць кніжцы. Бо калі чыталася, шмат чаго было ўспрынята мілым, некаторыя моманты падаліся шчыра жыццёвымі, асабліва сцэна сустрэчы галоўнага героя з Асяю ў рэстаране. Але кампазіцыі твору бракавала, аповед няроўны, некалькі разоў адкладаў на апошняй траціне, таму: мастрыд безумоўны, але не падвышайце чаканні загадзя.

+2

Доўга пратрымаў на палічцы, нешта стрымлівала ад пачатку чытання (графіка вокладкі?), але ўзяўшыся, праглынуў з задавальненнем. Задорны, інтэлектуальны, вясёла-гіранічны постмадэрновы твор. Вымагае пэўнага бэкграўнду. Шматслоўным быць не хочацца, каб не спалохаць будучых чытачоў. Паспрабуйце, не пашкадуеце!

+1

Цудоўная кніжка для чытання дзецям 5-8 гадкоў. Вясёла, нечакана і без ціску на мараль. Асобнага згадвання варты (верагодна падслуханы ў дзяцей жа) стыль апавядання, даўжэзнымі сказамі з коскамі і абаротамі кшталту "а я такі кажу, а яна такая кажа" - ну рыхтык як дачура свае школьныя прыгоды расказвае :). Добры рытм і фанэтыка, чытаць уголас адно задавальненне. Раю.

0

Рэцэнзія Ганны Кісьліцынай на альманах Беларус 2012: http://www.arche.by/by/page/reviews/12912

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце