*
навальнічнаю сцяной
стаіць адчай.
як жа катаржна адной –
без ні-пляча!
абаперціся б на зліваву
сцяну,
адпачыць бы ў караблі
чужога сну,
адпусціць бы ўсё, што зроблена
табой –
хай сплывае за парог
ракой рабой…
У рубрыцы "Прэпарацыя" тры крытыкі выказваюцца пра адзін твор, не ведаючы хто аўтар. Ягонае імя мы назавем у наступным выпуску.
UPD: Аўтарка гэтага верша – паэтка Наста Кудасава.
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі