Што чытацкія густы могуць распавесці пра псіхічны стан асобы? Вывучаем на прыкладзе псіхатэрапеўта і паэткі Кацярыны Зыкавай, якая падзялілася з намі сваім літаратурным топ-5.
1. Саша Сакалоў «Школа для дурняў»
Мой нулявы кіламетр, палата мераў і вагаў, усё такое. Магу перачытваць з любога месца ў любым стане. Літары ў гэтай кнізе склаліся для мяне нейкім асаблівым чынам, здаецца, яны склаліся ў вялікі падарунак.
2. Луі-Фердынанд Сэлін «Падарожжа на край ночы»
Кажуць, твор «напісаны цынічна», а па-мойму, вельмі кранальнае глумленне, безабароннае. Сум, расчараванне, хістанні, чуллівасць – карацей, класна.
3. Джэймс Б'юджэнталь «Навука быць жывым»
Гісторыі пацыентаў Б'юджэнталя, працэс іх тэрапіі. Уразлівасць, якая знаходзіць мужнасць ісці на кантакт і сустрэчу з іншым, выяўляецца (хоць ёй і страшна), рызыкуе, жыве – мяне гэты працэс шчыра заварожвае і ў якасці ўдзельніка, і ў якасці чытача-назіральніка.
4. Рычард Ейтс "Дарога пераменаў"
Пару гадоў таму прачытала паводле парады сяброўкі і ейнага мужа, яны трапілі ў яблычак. Тонкая працяжная штодзённасць, гэта як глядзець фільмы з Грэтай Гервіг.
5. Андрэй Платонаў «Ноеў каўчэг: П'есы»
«Ноеў каўчэг» проста чытала апошнім, а ўвогуле тут магла б быць любая кніга Платонава. Для мяне Платонаў і яшчэ Набокаў – нерэальны спосаб дачынення з формай. Пры гэтым са зместам таксама ўсё бліскуча, гэта вам не Павіч нейкі.
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі