Мастачка Васіліса Паляніна, у працах якой шмат звяроў і раслін, крывавай прыгажосці і першабытнага сэксу, параіла нам пяць кніг, якія агаляюць пачуцці.
Адна з улюбёных пісьменніц, жорсткая і вельмі прыгожая. Побытавая бязлітаснасць і вострая мова — халаднакроўныя праваднікі гэтай кнігі.
2. Паўль Цэлан "Вершы. Проза. Лісты"
Густая, чорная, пачуццёвая і пульсуючая паэзія. Калі чытаеш ягоныя вершы, адчуванне, быццам кроў б’е фантанам з носа. Усе вершы на мове арыгіналу з некалькімі варыянтамі перакладаў на рускую.
3. Марыя Сцяпанава "Памяці памяці"
Гэтую кнігу магу парэкамендаваць тым, хто працуе з тэмай памяці і сям'і. М.С. — вельмі тонкая, інтэлектуальная паэтка, гэта ўплывае на яе прозу.
4. Эрых Фром "Мастацтва любіць"
Адфільтраваўшы трывіяльную назву, мінуластагоддзевую дату выхаду (1956) і сэксісцкі налёт, гэтую кнігу з задавальненнем рэкамендую тым, хто пачынае цікавіцца псіхалогіяй для лепшага разумення сваёй сутнасці, асноваў любові да сябе і да іншых.
5. Марлен Дзюма "Вобраз як цяжар"
Кніга з ілюстрацыямі прац адной з горача любімых мной мастачак. Яна напісаная па-англійску, але колькасць якасных рэпрадукцый і фота кампенсуе расчараванне тых, хто не валодае мовай. Дзюма — вельмі моцная мастачка, ейны жывапіс напітаны мёртвай і жывой плоццю, трагедыяй, сэксуальнасцю і чыстай прыгажосцю.
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі