Блог

5 кніг ад Волі Чайкоўскай

Medium?1588606407

Пакуль культурніцкае жыццё на паўзе, а кінафестываль "Паўночнае ззянне" перанесены на восень, яго дырэктарка і прадзюсарка кампаніі Volia Films Воля Чайкоўская дзеліцца з намі кнігамі, якія прачытала нядаўна ці зусім нядаўна ‑ у каранціне. 

 

1. Алівія Лэнг "Адзінокі горад. Практыкаванні ў мастацтве самоты" 

Кніга, якая вельмі моцна рэзануе з маімі ўнутранымі пошукамі, асабліва ў час пандэміі. Гэта псіхалагічнае і мастацкае даследаванне адзіноты на досведзе самой аўтаркі і мастакоў, творчасць і жыццё якіх яна аналізуе ў кнізе. Усё як я люблю ‑ псіхалогія і мастацтва. 

2. Фрэдрык Бакман "Бабуля казала кланяцца і перадаць, што просіць прабачэння"



Неверагодна цёплая і смешная кніга шведскага аўтара пра прыгоды і перажыванні маленькай, амаль васьмігадовай, дзяўчынкі, якая, відавочна, вельмі вылучаецца сярод сваіх аднагодак. Яна гіперактыўная, супер разумная для свайго ўзросту і не мае сяброў, акрамя сваёй бабулі. Бабуля ‑ жанчына па-шведску феміністычная і схільная да прыгодаў. Даведвацца пра сувязь паміж людзьмі, цеплыню, эмпатыю, любоў і сяброўства разам з дзіцём ‑ для мяне стала неверагодна прыемным падарожжам. Настолькі чуллівым, што я некаклькі разоў, чытаючы, плакала. 

3. Халед Хасэйні "Тысячы ззяючых сонцаў"


Цудоўная кніга афганскага аўтара, які эміграваў у Амерыку, пра жыццё і сталенне Марыям. Яна нарадзілася і вырасла ў Афганістане ‑ у грамадстве, дзе жанчына стыгматызаваная як пол і від. Марыям праходзіць жудасны досвед сталення праз змаганне з патрыярхальнай сістэмай, хатнім гвалтам і іншымі перашкодамі. Аўтар неверагодна дакладна апісвае механізмы фізічнага і псіхалагічнага гвалту, як яны з’яўляюцца, як безабаронна могуць быць закамуфляваныя. Моцная, кранальная і асветніцкая гісторыя. 

4. Фларыян Іліес "1913. Лета цэлага стагоддзя" 

Люблю творы, якія распавядаюць пра эпохі, як “Гібель багоў” Вісконці ці “20 стагоддзе” Берталуччы. Гэтая кніга распавядае пра ўсіх, пра каго мы ведам са школы і што яны рабілі напрацягу аднаго лёсавызначальнага года перад пачаткам Першай сусветнай вайны. Лёгка і лаканічна напісана. Дасціпна. Факталагічна. Я слухала праз аўдыёпрыкладанне на прабежках у выкананні Алёны Далецкай і Сяргея Чанішвілі. Дужа рэкамендую. 

5. Ларэта Грацыяна Бройнінг "Гармоны шчасця" 

Нічога не магу з сабой парабіць ‑ люблю і чытаю літаратуру ў стылі self-help. Гэтае даследаванне пра гармоны шчасця праліла святло на тое, як функцыянуюць хімічныя працэсы ў арганізме, як кантраляваць эмоціі і чым сабе дапамагаць, калі зусім дрэнна. Вельмі раю.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце