Навіны

Без анонсаў і прэзентацый: Андрусь Горват выдаў новую кнігу

Андрусь Горват, аўтар горача любімага чытачамі "Радзіва Прудок", напісаў другую кнігу. Яна называецца "Прэм'ера" і ўжо прадаецца ў краме "Акадэмкніга" ды ў касе Купалаўскага тэатра.

 

Пісьменнік апошнім часам пазбягае публічнасці і выдаліў сваю старонку ў Фэйсбуку. Новае выданне ён ніяк не анансаваў, кнігу на паліцах крамы заўважылі чытачы.

Андрусь Горват, фота Іван Ярывановіч, TUT.BY

Як піша аўтар у анатацыі да кнігі, «Прэм’ера» «з'яўляецца паўнавартасным працягам «Радзіва «Прудок»: героі, сюжэтныя лініі, алюзіі на першую кнігу − аснова і фундамент для другой. Гэта ўжо не фэйсбучныя запісы з умоўным інтэрактывам з чытачамі, але дзённікавая ўрывістасць, стракатасць і (як вынік ці прычына?) спавядальнасць захаваліся. Самае цікавае з таго, чым «Прэм'ера» адрозніваецца ад «Радзіва», − з'яўляецца шэраг канфліктаў і нават сюжэт». 

 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце