Навіны

Часопіс "Forbes" назваў самых багатых пісьменнікаў 2018 года

Традыцыйна ў снежні часопіс «Forbes» вызначыў дзясятку самых высокааплочвальных літаратараў году.

 

Лідарам рэйтынга стаў амерыканскі пісьменнік Джэймс Патэрсан, які зарабіў сёлета $86 млн. Ён апублікаваў за год больш як 20 кніг. Даходы Патэрсана маюць вырасці і ў наступным годзе дзякуючы новаму раману «Прэзідэнт знік» – гэта палітычны трылер, напісаны ў сааўтарстве з Білам Клінтанам,

Другі радок у топе заняла брытанка Джоан Кэйтлін Роўлінг, якая зарабіла 54$млн. Продажы кніг аўтаркі Гары Потэра рэзка знізіліся без выхаду новай версіі «Хлопчыка, які выжыў». Але Роўлінг па-ранейшаму атрымлівае добры прыбытак ад бэк-каталога, тэматычных паркаў і тэатральных пастановак. 

Тройку лідараў замыкае Стывен Кінг. Кароль жахаў зарабіў $27 млн, падвоіўшы свой даход у параўнанні з папярэднім годам пасля экранізацыі рамана «Яно».

У дзясятку таксама трапіў Дэн Браўн з новым раманам «Паходжанне», аўтар бестсэлера «Фірма» Джон Грышэм, дзіцячы пісьменнік і вынаходнік гульняў Джэф Кіні, аўтаркі любоўных раманаў Даніэла Стыл і Нора Робертс, а таксама амерыканскі журналіст Майкл Вольф з бестсэлерам пра Дональда Трампа. 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце