Ірландскаму пісьменніку Джону Бэнвілу была прысуджаная Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры. Як паведамляе ў панядзелак Agence France-Press, яна будзе ўручаная пісьменніку ў ліпені 2013 года. Цырымонія пройдзе ў Зальцбургу, дзе Бэнвіл атрымае прыз памерам 25 тысяч еўра.
67-гадовы Джон Бэнвіл з'яўляецца лаўрэатам Букераўскай прэміі, якую ён атрымаў у 2005 годзе за раман "Мора".
Аўстрыйская дзяржаўная прэмія ўручаецца з 1965 года. Розным часам яе лаўрэатамі былі Станіслаў Лем, Салман Рушдзі, Мілан Кундэра, Чынгіз Айматаў, Умбэрта Эка і іншыя.
Паводле lenta.ru
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі