IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016 ў Літве і збярэ актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.
Тэма MediaBarCamp 2016 — Art&Transformation, ці мастацтва і трансфармацыі. Арганізатары імкнуцца сабраць разам людзей, каб абмеркаваць становішча, падзяліцца ідэямі і досведам пра тое, у якой ступені палітычныя пытанні маюць мастацкае паходжанне і наколькі мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу.
Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.
MediaBarCamp унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, падчас якой праграма складаецца непасрэдна самімі ўдзельнікам.
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі