Найбольш супярэчлівы французскі раманіст і паэт Мішэль Уэльбек падрыхтаваў навагодні падарунак сваім чытачам – ягоны новы раман пад назвай «Сератанін» 4 студзеня выпусціць адно з чатырох найбуйнейшых выдавецтваў Францыі – «Flammarion». Кніга выйдзе накладам 320 тысяч асобнікаў.
Мішэль Уэльбек сёлета ў трэці раз ажаніўся
Як піша французскае выданне «Les Inrockuptibles», доўгачаканая кніга, якая стала сёмым раманам французскага аўтара, змяшчае 350 старонак і паказвае тыпова уэльбекаўскі прыгнечаны характар. Гэта часткова тлумачыць і назва рамана, бо сератанін – гармон шчасця, што выкарыстоўваецца ў антыдэпрэсантах і мае здольнасць супакойваць агрэсіўныя імпульсы.
Расейскае выдавецтва "Corpus" набыла правы на пераклад раману і плануе выдаць яго ўвосень.
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі