Зусім хутка – 1 сакавіка – завяршаецца прыём прац на конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі.
Найлепшыя аўтары рэцэнзій, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых літаратурных крытыкаў з Украіны, Чэхіі, Швецыі ды Расіі, а пераможца – магчымасць двухтыднёвага пражывання ў Вільні па праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара".
"Букстэр" пачынае ананімна публікаваць некаторыя з прац, дасланых на конкурс. Зразумела, пазіцыя сайта можа не супадаць з меркаваннем рэцэнзентаў.
Першая рэцэнзія – прысвечаная кнізе "Цинковые мальчики" Святланы Алексіевіч.
Дасылайце вашыя крытычныя водгукі на адрас info@pen-centre.by. Больш падрабязна пра намінацыі і ўмовы конкурсу чытайце на сайце pen-centre.by альбо пытайцеся па тэлефонах +375 33 6528055 і +375 29 3964960.
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі