Што чытацкія густы могуць распавесці пра псіхічны стан асобы? Вывучаем на прыкладзе псіхатэрапеўта і паэткі Кацярыны Зыкавай, якая падзялілася з намі сваім літаратурным топ-5.
Паэтка Марыя Мартысевіч нядаўна парушыла маўчанне і напісала сваю трэцюю кнігу вершаў «Сарматыя», дзе вярнула з небыцця напаўміфічнае племя, нашчадкамі якога лічыла сябе шляхта ВКЛ. Сарматы нікуды не падзеліся, мяркуе аўтарка, і не толькі ў Беларусі: гэта людзі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любы час і ў любой краіне. Пра гэта і кніга, у якой перапляліся гісторыя і каханне, а таксама шмат іроніі, інтэлектуальнай гульні і добрай паэзіі.
Новы сезон лекцыяў па літаратуры абвяшчае кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС ды цудоўная каманда выкладчыкаў. Гаварыць пра вашыя ўлюбёныя творы будуць прафесійныя лектары, а таксама папулярны пісьменнік, пранікнёная спявачка ды самая паспяховая ў свеце беларуская паэтка.
23-26 жніўня сябры паэткі Тацяны Сапач запрашаюць маладых аўтараў на першы паэтычны плэнэр у легендарнай вёсцы Маркава. Сядзіба, дзе вырасла Тацяна Сапач, адчыніцца на некалькі дзён дзеля творчасьці, навукі ды сяброўства.
Лекцыі кніжнага сайту Bookster.by — гэта шанец зладзіць уцёкі ў літаратуру і разам з харызматычнымі апавядальнікамі за два месяцы прачытаць (або адкрыць для сябе наноў) сем знакавых кніг.
Такія нетаропкія гутаркі са спадаром Валянцінам павінныя перыядычна з’яўляцца, хаця б для заспакаення і седатыўнага эфекту – каб адчуць, што ўсё змяняецца, і ўсяму ёсць працяг. Алеся Лапіцкая задала філосафу колькі пытанняў – пра літаратуру, крытыку, час і кон.
Малады супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, экскурсавод, спецыяліст па Усходзе ды неверагодна харызматычны лектар, Мікіта Моніч параіў свае ўлюбёныя кнігі – для засяроджанага чытання і тыя, што можна "з любой старонкі ў метро".
IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016 ў Літве і збярэ актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.
Што рабіць з мінулым? Хто не памятае мінулае, той вырачаны паўтараць яго. Гэта цытата з Джорджа Сантаяны, але тое ж мог бы сказаць любы выпускнік школы, бо гэта меркаванне здаровага сэнсу. Антон Барысенка пра кнігі, аўтары якіх абіраюць не забываць. Нават у выпадках, калі добрая памяць можа быць небяспечнай.
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".