Артыкулы

Каця Рускевіч пра кнігі, якія варта чытаць у Каляды, для дасягнення крохкага балансу і адчування цуду.

Каця Рускевіч

У канцы кастрычніка ў серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла дэбютная аповесць празаіка Андрэя Лазуткіна “Полигон”. Кніга выклікала хвалю вострых водгукаў у СМІ і справакавала ажыўленую палеміку ў сацсетках. Мы прапаноўваем вашай увазе першае інтэр’вю з маладым аўтарам, якое адбылося ў ягоным пад’ездзе.

dorskaya

Даволі лёгка зразумець, што перад намі медсястра, банкаўскі клерк альбо кіроўца аўтобуса, а як зразумець – пісьменнік чалавек ці толькі прыкідваецца? Ці можна верыць яму на слова? Павел Анціпаў пра прэзумпцыю не-пісьменніка і неабходнасць экспертнай супольнасці, якая магла б усё назваць сваімі імёнамі.

dorskaya 2 каментары

Найлепшыя кнігі пра беларускіх гісторыкаў і мову кахання, а таксама мадэрнісцкі раман ХХ стагоддзя, чытанне якога з'яўляецца Падзеяй, раіць гісторык і рэдактар інтэрнет-часопіса "Новая Еўропа" Аляксей Братачкін. 

Аляксей Братачкін

Выразаць з паперы коціка, прыгатаваць вафлі па старадаўнім рэцэпце альбо ўласнаруч расшыць кашулю арнаментам — сярод паўсюднага сёння захаплення хэнд-мэйдам беларускія традыцыйны рамёствы могуць зрабіцца цікавым хобі. Марына Весялуха пагартала добра ілюстраваныя выданні па тэме. 

Марына Весялуха

У ліку адзначаных за 2014 год — часопіс "Космопорт" і пісьменнік Віктар Марціновіч.

dorskaya

Стала вядомая кароткая анатацыя фантастычнага рамана “Мова” Віктара Марціновіча, які рыхтуецца да выхаду ў верасні 2014-га году.

dorskaya

Калі рэчаіснасць не такая радасная, як хацелася б, можна ратавацца часовымі ўцёкамі ў свет выдуманы. Толькі для гэтага патрэбныя правільныя кнігі. Каця Рускевіч раіць, чым лекавацца ад змрочнай паўсядзённасці.

17 жніўня ў Лондане адбылася цырымонія ўручэння «Х'юга» – прэстыжнай літаратурнай прэміі ў галіне навуковай фантастыкі. Прыз за лепшы раман атрымала кніга «Ancillary Justice» («Дадатковае правасуддзе») амерыканскай пісьменніцы Эн Лекі, пра гэта паведамляе The Guardian. 
dorskaya

9 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння знакамітай фінскай мастачкі і пісьменніцы Тувэ Янсан. Марына Весялуха нагадала, якія з гісторый пра мумітроляў маюць беларускі пераклад, ды прывяла дзясятак цікавых фактаў пра іх стваральніцу.

Марына Весялуха

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце