Артыкулы

26 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава «Дарогамі вайны», прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
 
На выставе прадстаўленыя рукапісныя старонкі твораў і лістоў, дакументы, фотаздымкі, кнігі, газеты, асабістыя рэчы, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць Якуба Коласа і яго блізкіх у гады вайны. Адрэзак жыцця паэта, які выпаў на гэтыя гады, можна ўмоўна падзяліць на некалькі этапаў: эвакуацыя з Мінска, побыт у Клязьме, ташкенцкі перыяд, вяртанне на радзіму, піша БелаПАН. 
 
Асобныя матэрыялы прысвечаныя памяці сына Якуба Коласа Юрыя Міцкевіча, які знік без вестак на фронце, і жонцы паэта Марыі Дзмітрыеўне, якая памерла ў Маскве ў маі 1945 года. 
 
На выставе прадстаўлены ўнікальны экспанат – адзіны ацалелы асобнік выдання паэмы "Новая зямля", якая рыхтавалася да друку ў пачатку 1941 года, сігнальны асобнік паэт атрымаў у траўні 1941 года. Але лёс гэтага выдання трагічны: немцы знішчылі друкаваныя гранкі. Колас змог зберагчы праз ваенныя гады гэты адзіны асобнік улюбёнай паэмы. 
 
Паводле naviny.by
dorskaya

Дзе шукаць цікавую музыку і чыім мэляманскім парадам давяраць? Вячаслаў Мартысюк прапануе сьпіс кніг пра поп- і рок-музыку, якія дазволяць троху арыентавацца ў ейнай вялізнай прасторы.

dorskaya

"Мова варожасці" сёння робіцца нормай у агрэсіўна-прапагандысцкім асяроддзі і спараджае такую ж поўную нянавісці рэакцыю. Каця Рускевіч разбірае гэты панятак і дае спіс літаратуры па тэме.

dorskaya

Інтэлігентная ціхая прыгажосць Тацяны Рынейскай скарае фатографаў з усяго свету. У шматлікіх паездках Тацяна жыць не можа без папяровых кніжак. Адна з самых прыгожых беларускіх мадэляў распавяла "Букстэру" пра свае чытацкія прыхільнасці.

dorskaya

У новай рубрыцы "Спіс літаратуры" мы будзем рэкамендаваць кнігі пра любыя актуальныя і важныя, альбо наадварот, выпадковыя і неістотныя рэчы, падзеі ды з'явы. Першы спіс ад Каці Рускевіч пра нацыяналізм.

Каця Рускевіч

Ігар Бабкоў атрымаў галоўную літаратурную прэмію Беларусі - прэмію Гедройца. Ягоны раман "Хвілінка. Тры гісторыі" стаўся самаю лепшаю кнігай па выніках 2013 года. У тройку прызёраў таксама ўвайшлі Артур Клінаў з раманам "Шклатара" ды Вінцэсь Мудроў са зборнікам апавяданьняў "Багун".

Цырымонія ўзнагароджаньня адбывалася ў гатэлі "Вікторыя", у інтэрнэце наўпроставую трансьляцыю адначасова глядзелі каля сотні чалавек.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым ці электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмію назвалі ў гонар нарадзінца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы зь Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.

У 2012 годзе прэмію атрымаў Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». У 2013-м ляўрэатам стаў Уладзімер Някляеў за раман "Аўтамат з газіроўкай і без".

Адэля Дубавец

Да дзіцячага дня мы падрыхтавалі маленькі падарунак для маленькіх аматараў кніжак. У Букстаравай маляванцы шмат гісторыяў ды пэрсанажаў, іх можна запампаваць, раздрукаваць ды сьмела брацца за пэндзлі ды алоўкі. 

Адэля Дубавец

Вячаслаў Мартысюк пра загадкавую гісторыю адной паэмы.

dorskaya

"Калі вы зазірнеце на сайты аўкцыённых дамоў, то сярод самых розных раздзелаў абавязкова пабачыце аўтографы знакамітасцей: лісты, рукапісы вершаў, прозы, паштоўкі і фота з надпісамі, ну і, канечне, кнігі з даравальнымі надпісамі, альбо па-даросламу – з інскрыптамі. У мяне во зараз гугл барахліць, таму не магу даць прыгожую дэфініцыю, што гэта за звер такі, але і так усё зразумела", – працяг рубрыкі "Нататкі букстэра" Ціхана Чарнякевіча.

Ціхан Чарнякевіч

Унікальны выпуск "Нататак букстэра"! Ціхан Чарнякевіч знайшоў у віленскім архіве невядомыя лісты Янкі Купалы.

Ціхан Чарнякевіч

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце