Артыкулы

Прафесар Карлавага ўніверсітэта, чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна выступіў з лекцыяй па гісторыі сярэднееўрапейскай літаратурнай крытыкі. Сустрэчу, якая прайшла ў офісе ПЭН-цэнтра, зладзіў сайт bookster.by. Падчас лекцыі спадар Марцін прызнаўся, што баяўся ехаць у Беларусь, здолеў нясумна паглыбіць слухачоў у гісторыю еўрапейскай крытыкі, а адказваючы на пытанні, няўзнак згадаў, што амаль на кожную чэшскую кнігу выходзіць нешта каля 10 – 15 рэцэнзій. 

dorskaya

"Чытанне – прадукт несупраціўлення бакоў. Калі несупраціўленне пераходзіць у актыўную фазу, яно становіцца чымсьці накшталт захаплення ці любові. Урэшце, ты пачынаеш пампаваць з “Флібусты” ці “Рутрэкера” усё, што аўтар напісаў. Але што такога класнага ў тым, каб сабраць 35 PDF-ак любімага пісьменніка? Па-мойму, гэта першы крок да гумовай жанчыны", – чарговая бібліяфільская нататка Ціхана Чарнякевіча.

Рэцэнзія Каці Рускевіч на кнігу Сяргея Белякова "Гумілёў сын Гумілёва" — гістарычную біяграфію заснавальніка пасіянарнай тэорыі этнагенэза.

Каця Рускевіч

Прафесар Карлавага універсітэта ў Празе, вядомы чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна 2 траўня выступіць у Мінску з лекцыяй “Літаратурная крытыка ў Сярэдняй Еўропе: навука, мастацтва, ідэалогія, аўтатэрапія?”. Сустрэчу ладзіць літаратурны сайт bookster.by.

dorskaya

Кніжкі бываюць чыстыя і не. У букіністычных кнігарнях на паліцах зазвычай стаяць кнігі “чыстыя”. То бок у іх адсутнічаюць якія-кольвек штампы. Прымаць на камісію кнігі са штампамі таваразнаўцы не любяць. Але для антыкварных выданняў робяць выключэнне. Ціхан Чарнякевіч працягвае штотыднёвыя нататкі бібліяфіла.

Ціхан Чарнякевіч 1 каментар

У Маскве абвясцілі доўгі спіс намінантаў на расійскую нацыянальную літаратурную прэмію "Вялікая кніга" ("Большая книга").

dorskaya

Памёр выбітны польскі паэт, драматург, празаік і эсэіст Тадэвуш Ружэвіч (нар. 9 кастрычніка 1921), лаўрэат шэрагу прэміяў, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў Польшчы, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі.

dorskaya

На мультылэйбле «Пяршак» выйшаў першы том рэаліці-нататак маладога беларуса Ромы Свечнікава, які ўжо амаль два гады едзе з заплечнікам за спінай вакол нашай планеты.

dorskaya

Журы конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі выставіла адзнакі ўдзельнікам.

dorskaya

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў параіў варажыць па Брэхту і распавёў, якая кніга дапамагла яму перажыць зіму.

dorskaya

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце