Артыкулы

Ці можа кніга сабраць чалавека – пра гэта новая нататка букстэра Ціхана Чарнякевіча.

Ціхан Чарнякевіч

Пакуль крытыкі захапляюцца новым раманам Ігара Бабкова "Хвілінка", Максім Нікітка-Міровіч узяўся за чытанне ранейшых твораў філосафа і не знайшоў для сябе ў рамане "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" чаканай свежасці. 

Усе мы некалі (добра, не ўсе) падклейвалі школьныя падручнікі. Чамусьці лічылася натуральным атрымаць разваленую кніжку і потым сядзець і выразаць доўгія шырокія палосы з школьных сшыткаў, намазваць іх сілікатным клеем і, папрасіўшы маму патрымаць разам форзац і блоку, прышпандольваць іх. Цяпер дзеці асфальту ўсё больш карыстаюцца скотчам. Але для ўласнай бібліятэкі ні першы, ні другі метад не падыходзяць. Ціхан Чарнякевіч у новай нататцы пра тое, як прывесці патрапаную кнігу ў боскі выгляд.

Ціхан Чарнякевіч

Кожную пятніцу ў кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі лонг-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Серыю вечарын кнігарня ладзіць сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам.

vesyalinka

Максім Нікітка-Міровіч пра кніжку Вадзіма Руднева "Віні Пух і філасофія звычайнай мовы", якая разглядае знакаміты тэкст з цікавага ракурсу.

Максім Нікітка-Міровіч

"Пытанне, вынесенае ў загаловак, крыху рытарычнае. Можна збіраць бутэлькі, можна арыгіналы Хаіма Суціна: і тое, і другое прыносіць калекцыянеру асалоду. Што да старой беларусікі і старой кніжкі наогул (пра якія я ў асноўным пішу), то тут варыянтаў не так шмат". Новая нататка Ціхана Чарнякевіча.

Ціхан Чарнякевіч

Ціхан Чарнякевіч у новай нататцы кнігалюба – пра законы, парадак і правілы добрага тону ва ўласнай бібліятэцы.

Ціхан Чарнякевіч

Летам Вільня тоне ў зеляніне, на вуліцы можна забыцца пра тое, што гэта салідная гарадская вуліца, а не берагавая сьцежка. Удзень можна забыцца на рэальнасьць ды праваліцца ў сон. Новая казкі Фрай па-беларуску - пра тое, хто насамрэч кіруе намі, калі мы песьцімся ў віленскай сьпёцы.

Адэля Дубавец

Кінакрытык Антон Сідарэнка зазвычай раіць фільмы, але для "Букстэра" падзяліўся пяцёркай кніг, да якіх часам вяртаецца.

Антон Сідарэнка

Максім Нікітка-Міровіч пра кнігу навукоўца і сацыяльнага даследчыка Дэсманда Морыса "Чалавечы звярынец", у якой аўтар разглядае асаблівасці "калектыўнага пражывання" людзей.

Максім Нікітка-Міровіч

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце