Рэцэнзія на cтаронкi кнiгi: Medium?1427879318
"Як з перадапошняй старонкі раённай газеты"

Аповед, хоць і называецца "праўдаю", адразу ж абдае фальшам. Усяму тут зададзены нейкі нядбалы тон. Героі са сваімі савецкімі мянушкамі "Савельеўна", "Пяцюня" — як дзейныя асобы з камедыяў Макаёнка, дыялогі ў іх такія правільныя, па-кніжнаму вобразныя, быццам яны зачытваюць адно адному з аркуша. Таму ўсё, што адбываецца, несьвядома заносіш некуды ў 50-я, калі таксама жартавалі, але ў жартаў быў навязьлівы мэталічны прысмак. Пра Афрыку таксама штампавана — быццам і сам аўтар яе бачыў толькі ў дакумэнтальным кіно. А калі так, навошта ўвогуле кранаць? Узровень гэтага тэксту — як з перадапошняй старонкі раённай газеты, куды чытачы дасылаюць свае першыя літаратурныя спробы.

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце