Рэцэнзія на cтаронкi кнiгi: Medium?1430908262
"Няспраўны рухавік мотачаўна"

Усё ж верш, асабліва рыфмаваны, павінен ліцца, як мелодыя. А калі ў гэтым вершы моцны матыў вады, рэк ды караблёў, чакаеш, што меладычна-пачуцьцёвая стыхія проста вымые ў цябе пясок з-пад ног. Але ў гэтым творы са стыхіяй не зраслося. З чыстай плыні тырчаць камяні ды сукі, якія перашкаджаюць круціцца ў віры пачуцьця. Адное скорагаворніцкае слова „катаржна” чаго вартае. Няма тут гульні гукаў, перагуканьня набрынялых вадою галосных ды санорных. Замест іх няспраўны рухавік мотачаўна, які з грукатам заводзіцца, пускаючы шмат дыму. Ну мы разумеем, што табе самотна, так, абдымем цябе абавязкова, толькі ня сёньня, ня тут, можа, наступным разам ды наступным вершам.

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце