Рэцэнзія на cтаронкi кнiгi: Medium?1428995023
«У пашчы падступнага капіталістычнага свету»

Класнае апавяданьне, з пачуцьцём гумару, напісанае лёгка і дасьціпна. Сама назва — “Італійскія вакацыі” — непазьбежна перагукаецца з “Рымскімі вакацыямі”, знакамітым кіно з Одры Хэпбэрн у галоўнай ролі. Там было так вытанчана, пяшчотна, проста казка пра лепшых гэтага сьвету. У нас жа – усё наадварот, два беларускія хлопцы з “роднага балота” — ну проста ў пашчы падступнага капіталістычнага сьвету. Вельмі шмат іроніі. Настрой псуецца толькі пад канец — узьнікае адчуваньне, што гэта ўсё ж дзёньнік, лёгка і ўмела апісаныя падарожныя нататкі. Што герояў аўтар сьпісаў зь сябе, і гэта першы і адзіны ягоны твор, такое “Жыціе”. А можа, я й памыляюся. Пішы яшчэ, аўтар!

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце