Мастачка Васіліса Паляніна, у працах якой шмат звяроў і раслін, крывавай прыгажосці і першабытнага сэксу, параіла нам пяць кніг, якія агаляюць пачуцці.
“Стамбул. Горад і ўспаміны” Архана Памука ў беларускім перакладзе Таццяны Урублеўскай-Токер выйшаў акурат да сезону планавання летніх адпачынкаў. Маршрут пракладзены. Адкрываць Стамбул варта з гэтае кнігі. Вера Дзядок прайшлася таемнымі вулачкамі дзяцінства пісьменніка.
Па-беларуску выйшла кніга "Віленскі покер" культавага літоўскага пісьменніка Рычарда Гавяліса. Раман, які пяць разоў перавыдаваўся ў Літве шматтысячнымі накладамі, называюць найлепшым творам пра Вільню часоў савецкай акупацыі. Вера Дзядок падзялілася ўражаннямі ад кнігі, якая пагружае ў атмасферу сапраўднай параноі.
Што чытацкія густы могуць распавесці пра псіхічны стан асобы? Вывучаем на прыкладзе псіхатэрапеўта і паэткі Кацярыны Зыкавай, якая падзялілася з намі сваім літаратурным топ-5.
Малады супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, экскурсавод, спецыяліст па Усходзе ды неверагодна харызматычны лектар, Мікіта Моніч параіў свае ўлюбёныя кнігі – для засяроджанага чытання і тыя, што можна "з любой старонкі ў метро".
Паэт, празаік і перакладчык Антон Францішак Брыль распавёў для "Букстэра", што чытаць, каб пісаць.
Казкі палешукоў і зборнік даносаў. Гісторык і паэт Антон Рудак раіць малавядомыя беларускія кнігі.
Разгортваеш новы раман Уладзіміра Шарова і зноў ціха радуешся: вось яна вялікая літаратура, нудная, павучальная і добрая, без надзённых праблемаў і дакучлівых асаблівасцяў часу. Каця Рускевіч пра кнігу-лаўрэата леташняга "Рускага Букера".
Пяцёрку жорсткіх, драйвовых, захапляльных і чалавеказнаўчых кніг параіў "Букстэру" пісьменнік і пэрформер Ільля Сін.
Свае ўлюбёныя брытанскія казачныя кнігі і літаратуру пра іх сабраў у адной пяцёрцы пісьменнік і перакладчык Антон Францішак Брыль.
Часам аўтар парушае ўсе магчымыя законы жанру, а кніга атрымліваецца цудоўнай. Аляксей Стрэльнікаў пра раман Джона Апдайка “Давай пажэнімся”.
У новай рубрыцы "Олд-фэшн" Аляксей Стрэльнікаў будзе дзяліцца эмоцыямі ад кніг "па-за актуальным літпрацэсам", спрабуючы, услед за Бахарэвічам, зірнуць на іх сучасным сталым вокам.
Каця Рускевіч пра кнігі, якія варта чытаць у Каляды, для дасягнення крохкага балансу і адчування цуду.
Найлепшыя кнігі пра беларускіх гісторыкаў і мову кахання, а таксама мадэрнісцкі раман ХХ стагоддзя, чытанне якога з'яўляецца Падзеяй, раіць гісторык і рэдактар інтэрнет-часопіса "Новая Еўропа" Аляксей Братачкін.
Дзе шукаць цікавую музыку і чыім мэляманскім парадам давяраць? Вячаслаў Мартысюк прапануе сьпіс кніг пра поп- і рок-музыку, якія дазволяць троху арыентавацца ў ейнай вялізнай прасторы.
Інтэлігентная ціхая прыгажосць Тацяны Рынейскай скарае фатографаў з усяго свету. У шматлікіх паездках Тацяна жыць не можа без папяровых кніжак. Адна з самых прыгожых беларускіх мадэляў распавяла "Букстэру" пра свае чытацкія прыхільнасці.
Рэцэнзія Каці Рускевіч на кнігу Сяргея Белякова "Гумілёў сын Гумілёва" — гістарычную біяграфію заснавальніка пасіянарнай тэорыі этнагенэза.
Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў параіў варажыць па Брэхту і распавёў, якая кніга дапамагла яму перажыць зіму.
Пакуль крытыкі захапляюцца новым раманам Ігара Бабкова "Хвілінка", Максім Нікітка-Міровіч узяўся за чытанне ранейшых твораў філосафа і не знайшоў для сябе ў рамане "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" чаканай свежасці.
Максім Нікітка-Міровіч пра кніжку Вадзіма Руднева "Віні Пух і філасофія звычайнай мовы", якая разглядае знакаміты тэкст з цікавага ракурсу.
Кінакрытык Антон Сідарэнка зазвычай раіць фільмы, але для "Букстэра" падзяліўся пяцёркай кніг, да якіх часам вяртаецца.
Максім Нікітка-Міровіч пра кнігу навукоўца і сацыяльнага даследчыка Дэсманда Морыса "Чалавечы звярынец", у якой аўтар разглядае асаблівасці "калектыўнага пражывання" людзей.
Паэтка Вольга Гапеева параіла колькі улюбёных кніг, у якіх знойдуцца ўсе складнікі ейных уласных вершаў – і пачуццёвасць, і цялеснасць, і тонкая жывая мова.
"Старая дзіцячая кніга, выдатная ў сваёй агіднасці. Не мог пра яе не напісаць. "Як Савушкін хадзіў па запалкі" Барыса Рахоўскага – выдатны прыклад таго, як дзіцячая кніга з няправільна расстаўленымі акцэнтамі і дрэнным балансам частак ператвараецца ў нешта даволі жудаснае", – Максім Нікітка-Міровіч пра кнігу, якая, па ўсім відаць, траўмавала яго ў дзяцінстве.
Як пісаць пра горад? Рэцэнзія Каці Рускевіч на кнігу Дзмітрыя Данілава "Апісанне горада".
Нашчадак творчай дынастыі і ўнук Івана Мележа, мастак Іван Семілетаў, на карцінах якога ажываюць нават іржавыя механізмы, параіў 5 кніг, што будуць цікавыя не толькі аматарам мастацтва.
Рычард Пайпс з'яўляецца гарвардскім прафесарам, які прысвяціў свае даследаванні Усходняй Еўропе і Расіі ў прыватнасці. Аглядальнік Букстэра Максім Нікітка-Міровіч зацікавіўся кнігай амерыканскага даследчыка гісторыі Расіі.
Аглядальніца "Букстэра" Каця Рускевіч адолела "Чырвонае святло" і зразумела, што спадару Максіму Кантару, аўтару раманаў "Падручнік малявання", "Маціс" і гэтак далей, вядомаму мастаку і публіцысту, удалося зрабіць амаль немагчымае: ён стварыў твор, які выклікаў незадаволенасць і крайняе раздражненне практычна ва ўсіх.
На просьбу параіць 5 кніг пісьменьнік Макс Шчур даслаў з Прагі сьпіс утрая даўжэйшы. Цудоўныя парады для сапраўдных кнігалюбаў і паліглотаў, бо не ўсё з пералічанага знойдзецца ў перакладах.
Крыху больш, як праз месяц, 4 снежня будзе аб'яўлены пераможца расійскай літаратурнай прэміі «Рускі Букер». Раней, 3 кастрычніка, быў названы кароткі спіс, у які ўвайшлі: Яўген Вадалазкін «Лаўр. Негістарычны раман», Андрэй Волас «Вяртанне ў Панджруд», Марына Хемлін «Дазнаўца», Дзяніс Гуцко «Бэта-самец», Уладзімір Шапко «Ля падножжа неахопнага свету», Андрэй Іваноў «Харбінскія матылькі». Наш новы аглядальнік Каця Рускевіч прачытала шасцёрку кніг-фіналістаў і вылучыла для сябе прынамсі двух фаварытаў.
Сяргей Шупа, які ўчора атрымаў прэмію часопіса "ПрайдзіCвет" як найлепшы перакладчык прозы, параіў свае кнігі – як перакладзеныя на беларускую, так і тыя, што варта было б.
"Дыялогі" – адна з першых філасофскіх прац Станіслава Лема. Нa тытульным аркушы першага выдання "Дыялогаў" было нaпісана наступнае: "Пра aтамнае ўваскрашэнне, пра тэорыю немагчымасці, пра філасофскія канцэпцыі людаедствa, пра сум у прабірцы, пра кібернетычны псіхааналіз, пра электрычны метaпсіхоз, пра зваротную сувязь эвалюцыі, пра кібернетычную эсхaтологію , пра індывідуальнасць электрычнай сеткі, пра кавaрства электрамазгоў, пра вечнае жыццё ў скрыні, пра канструяванне геніяў, пра эпілепсію кaпітaлізмa, пра мaшыны для праўлення, пра праектаванне грамадскіх сістэм". Як казаў пан Станіслаў у адным са сваіх апошніх інтэрв'ю – "выдавец нават не разумеў, што ўсё гэта значыць, думаў, можа быць, я трошкі з'ехаў з глузду, а?"
Што пачытаць, а чаго не чытаць – на нашае рэгулярнае пытанне лаканічна, але з зорным густам адказвае зайздросны жаніх беларускага рок-н-ролу, магілёўскі „Рамэо” – Раман Жыгараў з гурта „Akute”.
Мастак і куратар праектаў галерэі "Ў" Сяргей Шабохін раіць улюбёные кнігі – мастацкія і пра мастацтва
Рэдка трапляюцца кнігі, якія могуць кардынальна змяніць светапогляд. Яшчэ радзей можна сустрэць працы, што змяняюць погляды чытача і пры гэтым напісаныя сапраўдным гуманістам і філосафам з адкрытым сэрцам. Кніга "Маса і ўлада" належыць менавіта да разраду падобнай літаратуры. Новая парада Максіма Нікіткі-Міровіча чытачам Букстэра.
Максім Нікітка-Міровіч працягвае знаёмства з лепшымі нон-фікшн кнігамі. Сёння зборнік інтэрв'ю Станіслава Лема, дзе знакаміты фантаст даў адказы на ўсе пытанні – ад асабістых успамінаў дзяцінства да парадаў чалавецтву.
Ці надаралася вам чытаць кнігі сапраўднага практыкуючага лекара? Ды яшчэ такога, які мае шырокую вядомасць і прызнаны высокапрафесійны ўзровень? Олівер Сакс – менавіта такі аўтар, лекар-неўролаг, які выдатным стылем апісвае выпадкі са сваёй медычнай практыкі. Максім Нікітка-Міровіч пра адну з самых знакамітых яго кніг – "Чалавек, які прыняў жонку за капялюш".
Вядомая журналістка і шэф-рэдактарка "Народнай волі" распавяла, якія кнігі чытае, каб адпачыць ад газетнай працы.
Тым, хто займаецца матэматыкай або філасофіяй, прадстаўляць Бертрана Расэла няма патрэбы. Для тых, хто пакуль не знаёмы з Расэлам, паспрабую караценька яго прадставіць – Бертран Расэл заставаўся адным з самых вядомых філосафаў і грамадскіх дзеячаў цягам практычна ўсяго каляндарнага XX стагоддзя.
Я вельмі люблю чытаць антраполагаў – здаецца, за апошні год прачытаў кніжак па антрапалогіі больш, чым якіх-небудзь іншых. Сапраўдныя антраполагі заўсёды разглядаюць чалавека з пэўнай дыстанцыі – і часта гэта адбываецца так, быццам самі яны людзьмі не з’яўляюцца. Такія тэксты заўсёды выклікаюць нешта накшталт здзіўлення, таму што знаёмыя прадметы робяцца нечым нязвыклым, а чалавек на тонкую і няўлоўную секунду раптам ператвараецца ў нейкую дзіўную і непрыемную істоту. Менавіта такой кніжкай "вышэйшага антрапалагічнага гатунку" з’яўляецца «Нарысы камунальнага побыту», напісаная выдатным расійскім даследчыкам-антраполагам» Іллём Уцехіным.
Даўно-даўно, яшчэ да трэцяга тэрміну ўлады, задалі па праграме ― прачытаць Рамэна Гары “Абяцанне на світанку”. Што за Гары, з чым яго ядуць ― невядома. Пайшоў у бібліятэку. “Абяцання…” не было. На паліцы, адразу за картоннай укладкай з літарай “Г”, стаяла зачытаная, але ўсё яшчэ ў добрым стане (цвёрды пераплёт!) кніжка выдавецтва “Symposium” ― Рамэн Гары, “Паветраныя змеі”.
Сучасная брытанская літаратура, напісаная маладымі жанчынамі — з'ява досыць таямнічая і, магчыма, для беларускіх жанчын абсалютна некарысная, але Скарлет Томас — чалавек-бестсэлер, і чарговы яе раман "Наш трагічны Сусвет" немагчыма прапусціць: чым яны там наогул захапляюцца, чым жывуць?
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".