Тэгi

Паэтка Марыя Мартысевіч нядаўна парушыла маўчанне і напісала сваю трэцюю кнігу вершаў «Сарматыя», дзе вярнула з небыцця напаўміфічнае племя, нашчадкамі якога лічыла сябе шляхта ВКЛ. Сарматы нікуды не падзеліся, мяркуе аўтарка, і не толькі ў Беларусі: гэта людзі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любы час і ў любой краіне. Пра гэта і кніга, у якой перапляліся гісторыя і каханне, а таксама шмат іроніі, інтэлектуальнай гульні і добрай паэзіі.

dorskaya

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi