Новы выпуск "Прэпарацыі"! У ім вы даведаецеся, хто аўтар мінулага апавядання пра тэлевізію і зомбі. А таксама зможаце прачытаць новае – пра брутальныя прыгоды беларускіх доўбняў у Італіі.
Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.
Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)
Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".