josef.k

"Люстра душы" Ганна Кісліцына -– крытык, літаратуразнаўца. Чытачы звычайна не задумваюцца над тым, як цяжка крытыку рабіць з лайна цукерку — апавядаць пра кнігу, якая з тых ці іншых прычынаў не атрымалася… І якое шчасце сустрэць у кнігарні выданне, якое здатнае наталіць не толькі розум, але і зрок. Кніга Віталя Воранава “Нявечны каляндар” – з’ява настолькі рэдкая і эксклюзіўная, што без усякага перабольшвання можна сказаць, што яна вартая згадак у гісторыі беларускага кнігадрукавання – калі такая калі-небудзь з’явіцца… Тэарэтычна я супраць сённяшняй манеры літаратурных крытыкаў палову рэцэнзіі прысвячаць афармленню кнігі, але тут выключны выпадак. Выданне падрыхтаванае ў выдавецтве “Белы крумкач”, якое належыць самому В.Воранаву, таму не дзіўна, што для сябе, любімага, у выдаўца знайшліся мастацкія і тэхнічныя сродкі, каб уразіць нават спакушанага чытача, не гаворачы ўжо пра нашага, беларускага, які ўжо як быццам прызвычаіўся да выданняў на рызографе з крывасклеенымі старонкамі. “Нявечны каляндар” – стосік чорных атласных старонак, кожная з якіх мае цалкам самастойную эстэтычную каштоўнасць. Яны настолькі незвычайныя, што мне нават цяжка знайсці адпаведнік… Ліст календара з двума клапанамі? Можа, і дакладна, але надта празаічна… Хэнд-мэйд паштоўка? Не зусім дакладна, бо ўнутры вельмі звязаныя тэксты паэтычнага дзённіка… Слова “кніга” будзе вельмі аднабокім вызначэннем гэтай унікальнай з’явы і засведчыць хіба наяўнасць у ёй тэксту, дарэчы, як на беларускай, так і на ангельскай мове… Напэўна, лепш заўсё падыходзіць слова “арт-аб’ект” – як у меру абстрактнае і адпаведнае артыстычнай натуры аўтара. Прызнаюся, я вельмі мала ведаю пра гэтага чалавека, але, як Флабэр, магу сказаць: “Воранаў – гэта я!” Па-першае, у нас цалкам супадаюць эстэтычныя густы, хоць, прызнаюся, мне б у галаву не прыйшло ўпрыгожыць сваю кнігу выцінанкамі… Але я проста раней не бачыла выцінанак М.Максімовіча! Па-другое, у нас блізкія адчуванні таго, што ёсць тактыльнай асалодай… Спалучэнне глянцу старонак з шурпатасцю матузка, якім іх перавязваюць, – гэта трэба адчуць! Па-трэцяе, наш жыццёвы досвед — у той часцы, якая датычыць дзяцінства і юнацтва, а значыць, самай грунтоўнай і паэтычнай часкі жыцця, – настолькі падобны, што выклікае містычныя адчуванні. Асабліва ўразіў мяне наш агульны ўспамін пра люстэркі… “У кожнай вясковай хаце віселі люстры. У багацейшых часта стаяла тое, што называецца трумом. Пад сподам карычневая, лакавая тумба з драўлянымі ды шклянымі дзверцамі, над якімі было замацаванае здаравезнае, памерам з дарослага чалавека, люстра. Трумо складалася з аднаго ліста люстра, а нашмат цікавейшай вынаходкай быў трыльяж. У ім, калі прыляпіцца ілбом да сярэдняга люстра, а двума іншымі зачыніцца ўсярэдзіне, можна было сузіраць сябе ў дзесятках розных абліччаў. Я праседжваў з уткнутай у трыльяж галавою, разглядаў сябе ў анфас і ў профіль, справа і злева, спераду і ззаду, так і сяк…” Мяне ашаламіла нават не такое супадзенне дзеянняў і пачуццяў – я з дзяцінства зачараваная люстэркамі… Уразіла перш за ўсё аўтарская шчырасць. Вось жа, можна любіць люстэркі — і разам з тым быць абсалютна абыякавым да таго, як ты выглядаеш у вачах другіх людзей! Так, Магрыт, Гофман, Андэрсэн, Таркоўскі… Але мужчына-беларус, які не баіцца прызнацца ў любові да люстэрка – гэта ўжо нейкі новы мастацкі тып для нашай культуры! Нягледзячы на тое, што кніга невялікая аб’ёмам, разважаць пра яе можна, здаецца, бясконца. Але гэта якраз той выпадак, калі лепш адзін раз пабачыць, чым дзесяць разоў пачуць… *** http://budzma.org/projects/booksreview/lyustra-dushy.html#more-11095

0

Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце