vesyalinka

Кожную пятніцу ў кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі лонг-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Серыю вечарын кнігарня ладзіць сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам.

vesyalinka
Змена даты ўручэння прэміі

Уручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча пераносіцца на 12 сакавіка. Цырымонія пройдзе ў Галерэі "Ў" у 19:00.

У цырымоніі возьмуць удзел пісьменнікі і перакладчыкі, чые творы трапілі ў шорт-ліст прэміі, і сябры журы. Музычнае віншаванне пераможцам — ад Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.

Шорт-ліст прэміі “Дэбют—2014”

Проза

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
2. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
3. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
2. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Пераклад

1. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
2. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.


Журы прэміі:

Валянцін Акудовіч — філосаф
Павел Анціпаў — празаік
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
Лявон Баршчэўскі — перакладчык, кандыдат філалагічных навук
Павел Бераговіч — фундатар прэміі
Марыя Мартысевіч — паэт, перакладчык, літаратурны крытык
Уладзімір Някляеў — паэт, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук
Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Наталка Харытанюк — празаік, лаўрэат прэміі “Дэбют” 2011 года.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka
Амерыканскі актор Джэсі Айзенберг выпусціць зборнік апавяданняў «Bream Gives Me Hiccups: And Other Stories» («Ад ляшча я ікаю: ды іншыя гісторыі»), паведамляе The Los Angeles Times. 
vesyalinka

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

vesyalinka

Гарадская рада японскага горада Накатомбецу ў губернатарстве Хакайда пакрыўдзілася на пісьменніка Харукі Муракамі за недакладнае выяўленне нораваў мясцовых жыхароў у яго апошнім апавяданні. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

vesyalinka

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвяшчае пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава — публіцыста, рэдактара газеты “Наша Ніва”, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Конкурс прысвечаны нон-фікшн. Партнёры конкурсу — кампанія “Prestigio”, газета “Наша Ніва”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.

vesyalinka
Кнігу паэзіі Гірша Рэлеса “Цяпер так…” на мовах ідыш і беларускай выдала ў Мінску суполка “Шах-плюс”. У 96-старонкавае ілюстраванае выданне ўвайшлі 30 вершаў вядомага габрэйскага пісьменніка Гірша Рэлеса (23 красавіка 1913, мястэчка Чашнікі, Віцебскай губерні — 17 верасня 2004) у перакладах на беларускую мову Рыгора Барадуліна, Фелікса Баторына і Васіля Жуковіча, а таксама біяграфічныя звесткі пра аўтара, ягоны аўтограф, здымкі і нарыс Рыгора Бардуліна, прысвечаны Гіршу Рэлесу.
vesyalinka
Рэзідэнцыя для маладога беларускага літаратара адчыняецца ў Вільні

ПЭН-цэнтр пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні адкрывае Рэзідэнцыю маладога літаратара.

Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 30 гадоў жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай (паэзія, проза, пераклады, крытыка і інш.). Першы этап пройдзе з 1 лютага 2014 года па 30 верасня 2014 года. Для таго каб стаць удзельнікам Рэзідэнцыі маладога літаратара, трэба запоўніць анкету.

 
Запоўніць анкету можна тут.
Паводле prajdzisvet.org
vesyalinka

Стаў вядомы склад журы трэцяй па ліку літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

vesyalinka
Нацыянальная партрэтная галерэя ў Лондане замовіла Хілары Мантэл і іншым брытанскім пісьменнікам стварыць літаратурныя партрэты розных гістарычных асоб . Пра гэта паведамляе The Guardian.
vesyalinka

У віленскім выдавецтве "Homo liber" напрыканцы мінулага года выйшла кніга версэтаў Алеся Разанава "Падарунак хроснай маці". Зборнік двухмоўны -- поруч даюцца арыгінал і пераклад. Перастварыла версэты па-літоўску Алма Лапіньскене.

vesyalinka

Знойдзеныя невядомыя лісты ангельскай пісьменніцы Мэры Шэлі. Пра гэта паведамляе The Guardian. Аб знаходцы заявіла ганаровы прафесар універсітэта Англія Раскіна спецыяліст па рамантызме Нара Крук.

vesyalinka

86-гадовы пісьменнік заявіў, што ён наўрад ці напіша яшчэ адзін раман, бо здароўе не дазваляе яму выдаткаваць пяць ці шэсць гадоў на падрыхтоўку матэрыялу для новай кнігі. Паводле словаў Граса, менавіта столькі часу яму звычайна патрабуецца на даследаванні перад напісаннем чарговага твору.

vesyalinka

Кнігу Святланы Алексіевіч, якая была перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і атрымала некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, цяпер можна чытаць па-беларуску. Твор пабачыў свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў, паведамілі ў прэс-службе Саюза.

vesyalinka

Пісьменнік Алесь Аркуш абвясціў шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2013 год. У яго ўвайшлі пяць выданняў.

vesyalinka

Морысі вырашыў напісаць раман. Ён патлумачыў, што на гэта яго падштурхнула папулярнасць  у чытачоў аўтабіяграфіі, якую напісаў спявак. Зараз яго раман напісаны амаль напалову. Пра змест твора, а таксама пра дату выхаду ў продаж Морысі не паведамляе.

vesyalinka

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 году.

vesyalinka
 
Выйшаў пераклад “Саламеі” Оскара Ўайлда на беларускую мову
 
 
 
 

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў пераклад п’есы Оскара Ўайлда “Саламея” (“Кнігазбор”). На беларускую мову з французскай яе пераклала Кацярына Маціеўская. Дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна.
 

vesyalinka

З 26 траўня па 1 чэрвеня 2014 года Літаратурны дом Lettrétage ў Берліне арганізуе тыдзень літаратурных хэпенінгаў — фестываль SOUNDOUT! Асноўнай мэтай фестывалю будзе пошук новых фарматаў і спосабаў прадстаўлення літаратуры. 

Аўтары найцікавейшых канцэрт-ідэяў будуць запрошаныя ў Берлін і атрымаюць падтрымку на рэалізацыю сваіх праектаў. Заключнай падзеяй фестывалю зробіцца прэзентацыя ідэяў, сярод якіх міжнароднае журы выбера найлепшую. Пераможца атрымае прыз — 5000 еўра. 

Літаратурная падзея не заўсёды мусіць асацыявацца са сталом, крэслам, аўтарам, творам і шклянкай вады. Існуе нямала нестандартных спосабаў данесці літаратуру да шырокіх масаў: чытанне вершаў у грамадскім транспарце, літаратурныя перфомансы, раскідванне вершаў з верталёта, чытанні праз скайп і г.д. Частка з іх ужо была рэалізаваная на практыцы. Арганізатары фестывалю запрашаюць творцаў і літаратурных актывістаў узяць удзел у конкурсе на новыя спосабы прадстаўлення літаратуры і прыдумаць у гэтым рэчышчы нешта зусім нечаканае. 

Усе ахвочыя паўдзельнічаць у фестывалі і прапанаваць уласныя ідэі нестандартнага прадстаўлення літаратуры могуць да 14 студзеня 2014 года падаваць свае заяўкі на адрас mm@lettretage.de. Шэсць аўтараў найлепшых ідэяў будуць запрошаныя на фестываль і атрымаюць шанец выйграць асноўны прыз. Падчас фестывалю пройдзе шэраг семінараў для літаратурных актывістаў. 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць на згаданы вышэй электронны адрас апісанне праекта (1-2 старонкі), інфармацыю пра мінулыя праекты (1-2 старонкі, па магчымасці — з адпаведнымі фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі), кароткую біяграфію ўсіх удзельнікаў праекта і аўтара ідэі. 

Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на старонцы lettretage.de.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

Партрэт англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін, які лічыцца найбольш вядомым, прададзены 10 снежня на аўкцыёне Sotheby's за 164,5 тысячы фунтаў сцерлінгаў (270 тысяч даляраў).

vesyalinka

 

 

 

 

Гары Потэру намалявалі новы тварБрытанскае выдавецтва Bloomsbury абвясціла імя мастака, які створыць ілюстрацыі да новага выдання серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра. Ім стане Джым Кей.

vesyalinka

Раман Наталкі Бабінай "Рыбін горад" выйшаў у друкаваным і электронным выглядзе пад назвай Down Among The Fishes ў лонданскім выдавецтве Glagoslav. 

vesyalinka

Лаўрэатам прэміі "Рускі букер" стаў Андрэй Волас з раманам "Вяртанне ў Панджруд".

vesyalinka

Ватыканская і Бадліянская бібліятэкі выклалі ў сеціва аблічбаваныя старажытныя рукапісы і друкаваныя кнігі. Сайт з лічбавымі копіямі кніг быў запушчаны ў аўторак 3 снежня пры ўдзеле брытанскага фонду Polonsky Foundation, які падтрымлівае розныя культурныя і адукацыйныя праекты.

У прыватнасці, на новым рэсурсе захоўваецца аблічбаваная копія так званай 42-радковай Бібліі, надрукаванай Ёганам Гутэнбергам у 1455 годзе і якая належыць Бадліянскай бібліятэцы. Асобнік, які захоўваецца ў бібліятэцы, уваходзіць у лік ацалелых 50 кніг з першага накладу, выдадзенага ў друкарні Гутэнберга. 

Таксама на сайце прадстаўленыя аблічбаваныя старонкі з габрэйскіх рэлігійных кніг XI—XVI стагоддзяў і рэлігійныя тэксты на лаціне і грэцкай, датаваныя IX—X стагоддзямі. 

У цяперашні час ідзе праца над аблічбоўкай іншых тэкстаў, якія захоўваюцца ў дзвюх старажытных бібліятэках. Паведамляецца, што ў далейшым на сайце з’явіцца калекцыя грэцкіх рукапісаў Ватыкана, якая ўключае тэксты Гамэра, Сафокла, Платона і Гіпакрата. Бадліянская бібліятэка, чыя калекцыя значна большая за ватыканскую, плануе аблічбаваць рукапісы і кнігі, якія адносяцца да перыяду XV—XVII ст. 

Пра праект па аблічбоўцы старажытных рукапісаў і кніг, які быў запушчаны брытанскай Бадліянскай і Ватыканскай апостальскай бібліятэкамі, было абвешчана ў 2012 годзе. Усяго плануецца выкласці на сайт каля 1,5 млн старонак. На рэалізацыю праекта, які быў задуманы як чатырохгадовы, было вылучана больш за 3 мільёны даляраў. 

Бадліянская бібліятэка і фонд Polonsky Foundation раней ужо працавалі над падобным праектам. Яны аблічбавалі і выклалі ў інтэрнэт каля 280 тысяч фрагментаў Каірскай генізы — збору сярэднявечных дакументаў, выяўленых у сховішчы каірскай сінагогі Бэн Эзры ў канцы XIX стагоддзя. 

Бадліянская бібліятэка ў Оксфардзе была заснаваная ў XV стагоддзі. Яна была названая ў гонар сэра Томаса Бодлі — дыпламата, які служыў пры двары каралевы Елізаветы і быў вядомы збіральніцтвам старадаўніх манускрыптаў. Ватыканская апостальская бібліятэка таксама была заснаваная ў XV стагоддзі папам Мікалаем V. У ёй захоўваецца найбуйнейшы ў Еўропе збор рукапісаў Сярэднявечча і Адраджэння.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

Расійская праваабаронца, паэтка і перакладчыца памерла 29 лістапада на 78-м годзе жыцця ў Парыжы.

Яна падтрымлівала беларускіх палітвязняў і была сярод падпісантаў зваротаў за вызваленне Уладзіміра Някляева і Аляксандра Фядуты. У 2006 годзе Гарбанеўская падтрымлівала беларускіх галадоўнікаў. 

За свае перакананні яна прайшла савецкую турму і карную псіхіятрыю, але засталася нерэабілітаванай. Наталля Гарбанеўская стала вядомай на ўвесь свет у 1968 годзе, калі ўзяла ўдзел у публічнай акцыі пратэсту супраць уводу войскаў у Чэхаславакію. Разам з сямю іншымі дысідэнтамі яна прыйшла на Красную плошчу ў Маскве, узяўшы з сабой трохмесячнае дзіця. Тады яе не сталі арыштоўваць. А ў 1970 годзе яе накіравалі ў Казанскую псіхіятрычную лякарню турэмнага тыпу, адкуль яна выйшла праз два гады. 

У 1974 годзе Гарбанеўская ўдзельнічала яшчэ ў некалькіх ініцыятывах савецкіх дысідэнтаў, пасля чаго ёй зноў пачалі пагражаць псіхіятрычнай лякарняй. Яна вырашыла з’ехаць з СССР. 

Яна пасялілася ў Парыжы і пачала супрацоўнічаць з шэрагам імігранцкіх выданняў, а таксама з Радыё Свабода. Аўтарка паўтара дзясятка кніг вершаў, перакладчык з польскай, чэшскай, славацкай і французскай моваў. Лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу “Руская прэмія” за 2010 год у намінацыі “Паэзія”. 

Да апошніх дзён Наталля Гарбанеўская аддавала свой час грамадскім справам. Апошні допіс у яе блогу датуецца 28 лістапада.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

Амерыканскі прадусар Пітэр Чэрнін распрацоўвае праект біяграфічнага фільма пра ангельскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, паведамляе партал выдання The Hollywood Reporter.

У дадзены момант праект знаходзіцца на стадыі распрацоўкі: вядома, што сцэнарам зоймецца Дэвід Глісан. Фільм раскажа пра ключавыя моманты жыцця пісьменніка, а таксама пра падзеі, якія натхнілі яго напісаць “Хобіта” і знакамітую трылогію “Уладар пярсцёнкаў”. 

Джон Р. Р. Толкін — ангельскі празаік, паэт і філолаг, найбольш вядомы як аўтар аповесці “Хобіт, або Туды і назад”, якую напісаў у 1930-я для сваіх дзяцей, і эпічнай трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”, якую лічаць адным з галоўных твораў XX стагоддзя. Экранізаваў гэтыя творы новазеландскі рэжысёр Пітэр Джэксан.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

Невядомае філасофскае эсэ аўтара цыкла "Хронікі Нарніі" Клайва Стэйплза Льюіса будзе апублікавана упершыню 25 лістапада 2013 года ў выдавецтве Cambridge University Press разам з іншымі творамі пісьменніка. 

vesyalinka

На таргі аўкцыённага дома Swann Auction Galleries выстаўленая біяграфія Джэрома Дэвіда Сэлінджэра “Жыццё пісьменніка” (JD Salinger: A Writing Life), якую сам пісьменнік забараніў публікаваць і прадаваць.
Пра гэта паведамляецца на сайце аўкцыёну. 

vesyalinka

У Парыжы 4 лістапада ўручылі самую прэстыжную літаратурную прэмію Францыі, Ганкураўскую. Яна дасталася пісьменніку П’еру Леметру за раман “Да сустрэчы наверсе” пра французскіх салдатаў, якія вярнуліся з Першай сусветнай вайны.

vesyalinka

Еўракамісія апублікавала вынікі сацапытання пра ўдзел еўрапейцаў у культурным жыцці.

vesyalinka

Рукапіс рамана “Франкенштэйн” Мэры Шэлі даступны ў інтэрнэце. Ён выкладзеныя на сайце архіва Шэлі — Годвіна, які афіцыйна быў адкрыты 30 кастрычніка; мерапрыемства, прысвечанае пачатку работы рэсурсу, прайшло ў Нью-ёркскай публічнай бібліятэцы.

vesyalinka

У сераду, 23 кастрычніка, пачаў працаваць сайт Emily Dickinson Archive, на якім выкладзеныя матэрыялы з архіваў найбуйнейшай амерыканскай паэткі XIX стагоддзя.

vesyalinka

Раман “Музей закінутых сакрэтаў” прызналі найлепшым сярод сямі намінантаў на літаратурную прэмію Цэнтральнай Еўропы.

“У гэтую хвіліну я разумею, чаму галівудскія зоркі на ўручэнні “Оскара” пачынаюць плакаць. Яшчэ сёння раніцай я была ў Лондане і падпісвала тую ж кнігу на ангельскай мове. Уроцлаў цяпер для мяне ірэальны. Украіна атрымала прызнанне Еўропы! І за гэта дзякуй Уроцлаву”, — расчуленая і кранутая нечаканасцю, сказала Аксана Забужка, якая выйшла на сцэну для атрымання ўзнагароды. Украінская пісьменніца стала ўладальніцай унікальнай статуэткі аўтарства Евы Расана “Ангелус” і пераможцам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод. 

vesyalinka

Лаўрэатам Букераўскай прэміі за 2013 год стала пісьменніца з Новай Зеландыі Элеанор Кэтан. Яна ўганараваная прэстыжнай узнагародай за раман “Свяцілы” (The Luminaries), гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэміі.

vesyalinka

Навелістка Эліс Эн Мунро нарадзілася ў 1931 годзе. Дэбютавала ў 1950 годзе з апавяданнем, першы зборнік выйшаў у 1968 годзе. Пісьменніца тройчы станавілася лаўрэатам канадскай прэміі генерал-губернатара ў галіне фантастыкі, а таксама лаўрэатам Букераўскай прэміі 2009 года. Эліс Мунро — 13-я жанчына-пісьменніца за гісторыю Нобеля па літаратуры, якая атрымала прэмію. І 17-ты Нобелеўскі лаўрэат, народжаны ў Канадзе.  

vesyalinka

На 82-ім годзе жыцця памерла вядомая польская пісьменніца Яана Хмялеўская. Пра яе смерць паведаміла выдавецтва “Клін”, якое выдавала кнігі Хмялеўскай.

vesyalinka

Дзве аўтарытэтныя брытанскія букмекерскія канторы прымаюць стаўкі на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

У абодвух спісах надзвычай высокае месца займае беларуска Святлана Алексіевіч. У прагнозах букмекераў яна займае чацвёртае месца. Стаўкі на яе прымаюцца з каэфіцыентам 9 да 1.

Не так даўно выйшла новая кніга Святланы Алексіевіч “Час second hand”. Кніга пабачыла свет па-расейску, па-шведску, па-нямецку. Па-беларуску частка кнігі выходзіла ў часопісе “Дзеяслоў”. На гэтую кнігу атрыманая выдатная крытыка ў свеце.

Паводле lit-bel.org

vesyalinka

У Мінску ў выдавецтве Змітра Коласа выйшаў з друку “Польска-беларускі тэматычны слоўнік” для школьнікаў і студэнтаў. Яго падрыхтаваў кандыдат філалагічных навук, вядомы беларускі перакладчык Лявон Баршчэўскі.

Слоўнік выйшаў з друку дзякуючы фінансавай дапамозе пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, налічвае ён звыш 17,5 тысяч слоўных артыкулаў. Наклад выдання — 500 асобнікаў. 

У Беларусі, а таксама ў Польшчы ў апошнія дзесяцігоддзі выйшла нямала розных беларуска-польскіх і польска-беларускіх слоўнікаў. Адразу прыгадваецца “Польска-беларускі слоўнік” (Мн., 2004), які ўклалі Яўгенія Волкава і Валянціна Авілава і які налічвае звыш 40 тысяч словаў. “Польска-беларускі, беларуска-польскі слоўнік” (Варшава, 1996, 2007) — гэта даведнік, які змяшчае ў абедзвюх частках каля 20 тысяч словаў, у тым ліку ўстойлівыя выразы і фразеалагізмы. Аўтары-ўкладальнікі слоўніка — Тэрэса Ясіньска і Альберт Барташэвіч. Цікавым і карысным атрымаўся і “Беларуска-польска і польска-беларускі дзіцячы слоўнік” (Мн., 2006) Валерыі Ждановіч. Дарэчы, Лявон Баршчэўскі плённа працуе на карысць польска-беларускіх сувязяў. У 2008 годзе ён выдаў “Кароткую граматыку польскай мовы”. А ў 2011 годзе ў кнігарнях Беларусі з’явіўся ягоны “Беларуска-польскі размоўнік-даведнік”. 

Лявон Баршчэўскі піша ва ўводзінах да слоўніка, што ў апошнія гады шмат маладых беларусаў робіцца навучэнцамі сярэдніх навучальных установаў або студэнтамі ўніверсітэтаў Польшчы. Так ці інакш, дзеля добрага навучання ў Польшчы беларускім юнакам і дзяўчатам даводзіцца ў надзвычай кароткі час засвойваць базавую тэрміналогію з самых розных галін ведаў, вучыцца чытаць і разумець навучальную, мастацкую і грамадска-палітычную літаратуру. 

“Польска-беларускі тэматычны слоўнік” для школьнікаў і студэнтаў мае дыферэнцыяльны характар. Сюды ўключаныя толькі тыя паняцці і тэрміны, пераклад якіх можа ўяўляць складанасць для чалавека, які ў дастатковай меры валодае беларускай мовай. Таму ў складзе слоўніка адсутнічае значная колькасць інтэрнацыяналізмаў, агульных для беларускай і польскай моваў тэрмінаў, пазычаных з лацінскай, ангельскай, нямецкай, французскай і іншых моваў, а таксама тэрмінаў, якія паводле свайго гучання і напісання зразумелыя носьбіту беларускай мовы, навучэнцу або студэнту. 

Слоўнік складаецца з дзвюх частак. Першая прысвечаная агульнай і агульнадыдактычнай лексіцы. У другую частку слоўніка ўвайшлі словы спецыяльных тэрміналогій. Гэта тэрміны з філалогіі (літаратура, мова) і мастацтвазнаўства, тэрміны, паняцці і назвы з гісторыі і грамадазнаўства, геаграфічныя тэрміны, тэрміны з біялогіі і экалогіі, хімічныя тэрміны, тэрміны з фізікі і астраноміі, матэматыкі і інфарматыкі. 

“Польска-беларускі тэматычны слоўнік” для школьнікаў і студэнтаў будзе карысны не толькі для тых беларусаў, што вучацца ў Польшчы, але і для ўсіх настаўнікаў і педагогаў школ, навучальных установаў з польскай і беларускай мовамі навучання, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца польскай і беларускай тэрміналогіяй, гісторыяй добрасуседскіх узаемаадносін Польшчы і Беларусі. 

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

У рамках чарговай акцыі рэдакцыя часопіса «ARCHE» прапануе набыць камплект з дзвюх тоўстых кніг: зборнік прац беларускага гісторыка з польскага Беластока Алега Латышонка «Нацыянальнасьць — Беларус» (2-е выданне) і збор асноўных твораў аднаго са знакавых нацыянальных дзеячаў першай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіч «З Богам да Беларусі».

Камплект з дзвюх кніг можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана — 129 тыс. рублёў (кошт дастаўкі — уключаны).

Акцыя працягнецца да 23 верасня.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кнігі Латышонка і Станкевіча», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней на сайце  arche.by

vesyalinka

Шэсць фіналістаў нацыянальнай прэміі Германіі спаборнічаюць за прыз у 25 тысяч еўра. Пераможцу абвесцяць 7 кастрычніка на Франкфурцкім кніжным кірмашы.

vesyalinka

Раман мастака-канцэптуаліста і празаіка Артура Клінава “Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца” выйшаў у маскоўскім выдавецтве “Ад Маргінэм”. 

vesyalinka

У шорт-ліст літаратурнай прэміі The Man Booker Prize уключылі пісьменнікаў з Англіі, Зімбабвэ, Ірландыі, Канады і Новай Зеландыі.

vesyalinka

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра.

Як паведаміла прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, сярод твораў, пададзеных на конкурс, былі коміксы, пераклады і цэлыя праекты кніг, а сярод 117 удзельнікаў — шмат таленавітых аўтараў. У выніку гарачых абмеркаванняў былі названыя 12 фіналістаў: тры пераможцы і дзевяць дыпламантаў.

vesyalinka

Амерыканскі пісьменнік-фантаст Фрэдэрык Пол памёр на 94-м годзе жыцця ў панядзелак, паведаміла ў сераду ў сваім мікраблогу Twitter яго ўнучка Эмілі Пол-Ўіры.

vesyalinka

Нявыдадзеныя творы амерыканскага пісьменніка Джэрома Д. Сэлінджэра, аўтара рамана “Лавец у жыце”, хутка пабачаць свет.

vesyalinka

У выдавецтве Граўцова выйшаў першы энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы.

Выданне прадстаўленае ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на кніжнай выставе, прымеркаванай да XV Міжнароднага з'езду славістаў.

“Слоўнік з'яўляецца ўніверсальным даведнікам па розных напрамках рэлігійнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. У ім прадстаўлена актуальная міжканфесійная лексіка, якая датычыцца рэлігійных і рэлігійна-філасофскіх плыняў, назваў рэлігійных арганізацый, абшчын, прыводзяцца звесткі аб найбольш вядомых і шанаваных у народзе абразах, крыніцах, розных святынях”, — паведамляецца ў анатацыі да выдання.

Аўтары энцыклапедычнага слоўніка — ксёндз-дэкан мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены Уладзіслаў Завальнюк, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Мікалай Прыгодзіч і выкладчык-метадыст беларускай мовы і літаратуры Валянціна Раманцэвіч.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

Прафесар Тэхаскага ўніверсітэта Дуглас Брустэр (Douglas Bruster) паведаміў пра новыя доказы таго, што Ўільям Шэкспір меў дачыненне да позняй рэдакцыі “Гішпанскай трагедыі” Томаса Кіда, піша The New York Times. Вырашальным аргументам для даследчыка сталіся почырк і аўтарская арфаграфія драматурга.

vesyalinka

Інтэрнэт-крама Prastora.by і гуказапісвальная кампанія BelTonMedia выпусцілі дыск з аповесцямі «Палескія рабінзоны» і «У краіне райскай птушкі» Янкі Маўра.

vesyalinka

Даўняя мара прыхільнікаў ангельскага пісьменніка Гілберта Кіта Чэстэртана пра яго афіцыйнае далучэнне да каталіцкіх святых і блаславёных, падобна, знайшла прыхільніка сярод брытанскіх біскупаў.

vesyalinka

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму «ДАХ», выдавецтва «Галіяфы», рэдакцыя альманаха «Тэксты» абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна.
 

vesyalinka

Брытанскі драматург Том Стопард стаў лаўрэатам штогадовай прэміі імя Гаральда Пінтэра, якую ўручае ангельскі ПЭН-клуб за выдатныя літаратурныя заслугі, паведамляецца на сайце прэміі.

vesyalinka

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, а таксама ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” (выдавецтва “Кнігазбор”).

vesyalinka

Джоан Роўлінг — аўтар кніжнай эпапеі пра прыгоды юнага чараўніка Гары Потэра — прызналася, што пад псеўданімам апублікавала дэтэктыўны раман «The Cuckoo's Calling» (“Кліч зязюлі”)

vesyalinka
Рукапіс “Мэрфі”, першага рамана Сэмюэла Бэкета, прадалі на аўкцыёне Sotheby's за 962,5 тыс. фунтаў стэрлінгаў (1,5 млн даляраў). Пра гэта паведамляе Reuters.

Новым уладальнікам чарнавіка стаў брытанскі Універсітэт Рэдынга, у якім ужо захоўваецца частка архіва Бэкета і актыўна вядзецца праца па вывучэнні яго творчасці. У навучальнай установе падкрэслілі, што тэкст, які каля 50 гадоў знаходзіўся ў прыватных руках, цяпер будзе даступны даследчыкам. 

Рукапіс уяўляе сабой шэсць сшыткаў агульным аб’ёмам больш чым 700 старонак, паведамляе The Guardian. Тэкст напісаны на ангельскай мове розным атрамантам і суправаджаецца аўтарскімі замалёўкамі. Выкладзеная ў рукапісе версія рамана значна адрозніваецца ад фінальнай. 

Раман “Мэрфі”, першапачаткова названы “Саша Мэрфі”, прысвечаны маладому ірландцу, які жыве ў Лондане і спрабуе ажыццявіць свае мары. Бэкет пачаў пісаць гэты твор у 1935 годзе, аднак доўгі час не мог яго апублікаваць. Раман пабачыў свет у 1938. 

Сэмюэл Бэкет, які нарадзіўся ў Ірландыі і жыў у Францыі, — адзін з заснавальнікаў тэатра абсурду. Ён пісаў свае творы як на ангельскай, так і на французскай мове. Адна з самых вядомых яго п'ес — “У чаканні Гадо”. Сярод яго празаічных твораў — такія раманы, як “Молі”, “Малон памірае” і іншыя. У 1969 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Паводле prajdzisvet.org
vesyalinka

Пісьменніца Каця Пятроўская атрымала літаратурную прэмію імя Інгеборг Бахман за раман пра пераслед габрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Ужо пасля першага тура галасавання журы вырашыла, хто стане ўладальнікам прэміі і 25 тысяч еўра. Як паведамляе DW.DE са спасылкай на агенцтва dpa, пісьменніца ўкраінскага паходжання Каця Пятроўская атрымала галоўны прыз літаратурнага фестывалю “Дні нямецкамоўнай літаратуры” ў аўстрыйскім Клагенфурце ў нядзелю, 7 ліпеня. 

43-гадовая Пятроўская захапіла журы сваім творам “Магчыма, Эстэр” (Vielleicht Esther). У ім расказваецца пра родны горад аўтаркі Кіеў падчас Другой сусветнай вайны, выгнанне і знішчэнне ўкраінскіх габрэяў у 1941 годзе на прыкладзе яе прабабулі. Пісьменніца апавядае трагічную гісторыю ад імя праўнучкі. За твор Пятроўскай журы прагаласавала амаль аднагалосна. 

“Выдатна, моцна, свабодна і лёгка вытканы тэкст”, — так растлумачылі сваё рашэнне сябры журы. Такое прызнанне аказалася для аўтара нечаканым. “Наогул я хацела пачуць трохі больш крытыкі”, — сказала яна, атрымліваючы ўзнагароду на сцэне. 

Каця Пятроўская нарадзілася ў 1970 годзе ў Кіеве. Пасля атамнай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе яна пакінула радзіму, вывучала літаратуразнаўства ў Эстоніі, вучылася ў ЗША і ў 1998 годзе абараніла дысертацыю ў Маскве. З 1999 аўтарка жыве ў Берліне і працуе журналісткай. Яе першая кніга мусіць выйсці ў свет у сакавіку 2014 году. 

На літаратурным фестывалі “Дні нямецкамоўнай літаратуры”, які 37-ы раз прайшоў у Клагенфурце, былі ўручаныя і іншыя ўзнагароды. Берлінская пісьменніца Верэна Гюнтнэр атрымала дзесяць тысяч еўра за твор “Прыносіць” (Es bringen). Прэмію тэлеканала 3sat і 7,5 тысяч еўра атрымаў пісьменнік з Гамбурга Беньямін Маак за тэкст “Як правільна злавіць жука” (Wie man einen Käfer richtig fängt). Прыз нямецкамоўных выдавецтваў імя Эрнста Вільнера і 5 тысяч еўра ўручылі ўраджэнцу Мюнхена Хайнцу Хеле за твор “Мы добрыя” (Wir sind schön). Уладальніцай прыза глядацкіх сімпатый па выніках анлайн-галасавання і 7 тысяч еўра стала аўстрыйская пісьменніца Надзін Кегеле за твор “Глытаць абломкі” (Scherben schlucken). 

Прэмія імя Інгеборг Бахман, якую штогод уручаюць у Клагенфурце, лічыцца адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў у нямецкамоўных краінах. Яе заснавалі ў 1976 годзе ў гонар вядомай паэткі Інгеборг Бахман (1926—1973), ураджэнкі гэтага аўстрыйскага горада.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

мем шатландскага пісьменніка Ена Бэнкса, які памёр ад раку ў пачатку чэрвеня 2013 году, назвалі астэроід. Пра гэта паведамляе The Guardian.

vesyalinka
Даследнікі з Дармштацкага тэхнічнага ўніверсітэта ў Германіі вырашылі абараніць электронныя кнігі ад незаконнага капіявання праз унясенне зменаў у іх тэкст, паведамляе TorrentFreak.
vesyalinka

Брытанскае выдавецтва Hogarth паведаміла пра праект па перакладзе вершаваных п'ес Уільяма Шэкспіра ў прозу, які будзе ажыццяўляцца прафесійнымі пісьменнікамі. 

vesyalinka

Школьны бібліятэкар з Брытаніі высветліў, што верш, які прыпісваюць ангельскаму паэту XIX стагоддзя Ўільяму Блэйк, насамрэч напісаны амерыканскай паэткай ў 1980-х.

vesyalinka
У луганскім выдавецтве “Янтар” выйшла кніга “Байки світові”, якую склалі перакладзеныя на ўкраінскую мову прыпавесці Васіля Быкава.
vesyalinka
У аўторак, 18 чэрвеня, пачаў працаваць праект “Увесь Талстой адным клікам”, мэта якога — выкласці ў электронным выглядзе 90-томнік твораў Льва Талстога.

Праект быў запушчаны Дзяржаўным музеем Льва Талстога сумесна з кампаніяй ABBYY. На дадзены момант 90-томнік Талстога ўжо даступны ў інтэрнэце ў выглядзе архіва нераспазнаных старонак у фармаце PDF. Аднак задача аўтараў праекту — распазнаць поўны збор твораў і вычытаць яго. 
vesyalinka

Капенгагенскі дызайнер Філіп Мэер рэалізаваў сваю мару — даць магчымасць сляпым людзям, якія карыстаюцца рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля, не толькі “чытаць” тэксты, але і “глядзець” на малюнкі.

vesyalinka

Сувязі паміж персанажамі паэмаў Гамэра “Адысея” і “Іліяда” па сваёй структуры падобныя да сучасных сацсетак накшталт Facebook ці Twitter, і гэта пацвярджае, што творы часткова заснаваныя на рэальных падзеях, лічаць аўтары артыкула, размешчанага ў электроннай бібліятэцы Корнэльскага ўніверсітэта.

vesyalinka
У выдавецтве Змітра Коласа выйшаў беларускі пераклад стараангельскай паэмы “Бэўвульф”, зроблены Антонам Францішкам Брылём. Апроч уласна паэмы кніга змяшчае прадмову, каментары, дадатак — пераклад са стараверхненямецкай “Песні пра Гільдэбранда” і радаводы ўладароў данаў, геатаў і шведаў. Мастак — Яўгенія Васкрасенская. Працу над “Бэўвульфам” перакладчык пачаў больш за шэсць гадоў таму.
vesyalinka

У Ірландыі надрукаваны зборнік "Гатэль Фіна", які складаецца з дзесяці невядомых для шырокай аўдыторыі апавяданняў Джэймса Джойса. 

vesyalinka
У інтэрнэце з'явіўся першы трэйлер да дакументальнага фільма Шэйна Салерна “Сэлінджэр”.

Карціна расказвае пра жыццё амерыканскага пісьменніка Джэрома Дэвіда Сэлінджэра. Вядома, што ён жыў самотнікам — не публікаваў новых твораў з 1965 году і не даваў інтэрв'ю з 1980-га. Таму ў фільме Салерна пра жыццё пісьменніка расказваюць яго сябры, сваякі і калегі. 
vesyalinka

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся ўнікальным кніжным помнікам XVII стагодзьдзя — кнігай Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» на нямецкай мове.

vesyalinka
Шатландскі пісьменнік Ен Бэнкс памёр ва ўзросце 59 гадоў. 
vesyalinka

6 траўня ў Драматычным тэатры імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку пачынаецца ІІ Літаратурны фестываль пад назвай «Прачытаць Беласток». Як паведаміў прадстаўнік тэатра Павел Жук, праграма фестывалю надзвычай багатая: акторы будуць чытаць фрагменты кніжак, адбудзецца кніжны кірмаш, веласіпедная экспедыцыя, а таксама беларускі акцэнт – паказ фільма пра Сакрата Яновіча.

Літаратурны фестываль у Беластоку арганізуюць Драматычны тэатр імя Венгеркі і таварыства «Фабрыка Бестселераў».

Паводле lit-bel.org

vesyalinka

Акадэмія нямецкай мовы і літаратуры абвясціла імя лаўрэата прэміі імя Георга Бюхнера за 2013 год. Узнагароду атрымала Сібіл Левічараў, паведамляе Deutsche Welle.

vesyalinka
Новы раман Віктара Марціновіча "Сфагнум", рэліз якога адбыўся напрыканцы мая, устанаўлівае рэкорды па продажах. "Сфагнум", апублікаваны ў выдавецтве "Кнігазбор" (серыя "Кнігарня пісьменніка"), згодна са статыстыкай "Белкнігі", за апошнія тры дні месяца стаў лідарам продажаў за май. Пра гэта паведамляе Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
vesyalinka

Амерыканская пісьменніца Лідзія Дэвіс стала лаўрэаткай міжнароднай Букераўскай прэміі 2013 году. Пра гэта было абвешчана, на ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла 22 траўня ў музеі Альберта і Вікторыі ў Лондане.

vesyalinka

 

Першае выданне рамана Джоан Роўлінг “Гары Потэр і філасофскі камень” было прададзенае на лонданскім аўкцыёне Sotheby's за 150 тысяч фунтаў (каля 230 тысяч даляраў). Пра гэта ў сераду, 22 траўня, паведаміла агенцтва Reuters.
vesyalinka

Згублены дзённік амерыканскага паэта Уістэна Одэна быў выстаўлены на продаж аукцыонным домам Christie’s.

vesyalinka

 

У Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання 7 мая прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння штогадовай недзяржаўнай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2012”, якую з 1993 года прысуджае літаратурная суполка “Таварыства вольных літаратараў” (ТВЛ).

vesyalinka

Вядомая амерыканская пісьменніца Харпер Лі падала ў суд на Сэмуэла Пінкуса, зяця свайго былога літаратурнага агента, абвінаваціўшы яго ў падманным прысвойванні правоў на выданне рамана “Забіць перасмешніка”. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press. Справа будзе слухацца ў Федэральным судзе Манхэтэна ў Нью-Ёрку.

vesyalinka

Сапраўдны аўтограф Максіма Багдановіча знойдзены ў фондах бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта.

«Гэта сапраўдная сэнсацыя», — падкрэсьліла Прохарава, дадаўшы, што да гэтага было вядома аб 26 сапраўдных аўтографах клясыка беларускай літаратуры, якія захоўваюцца ў розных музэях і архівах. Яраслаўскі аўтограф стаў 27-м.

vesyalinka

Беларускі пісьменнік Міхаіл Шэлехаў стаў адным з лаўрэатаў літаратурнага конкурсу “Руская прэмія”.

Міхаіл Шэлехаў удастоены трэцяй прэміі ў намінацыі “Малая проза” за зборнік “Колодец потопа. Ориентальные новеллы”. У катэгорыі “Малая проза” пераможцам стаў аўтар з Украіны — журы ўзнагародзіла журналіста і перакладчыка Мар'яну Ганчарову за аповесць “Дракон из Перкалаба”. Другой прэміяй уганаравалі Кацю Каповіч з ЗША за зборнік апавяданняў “Вдвоем веселее”. 

vesyalinka

 

Ірландскаму пісьменніку Джону Бэнвілу была прысуджаная Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры. Як паведамляе ў панядзелак Agence France-Press, яна будзе ўручаная пісьменніку ў ліпені 2013 года. Цырымонія пройдзе ў Зальцбургу, дзе Бэнвіл атрымае прыз памерам 25 тысяч еўра.

vesyalinka

Наклад новага рамана японскага пісьменніка Харукі Муракамі “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва” склаў мільён асобнікаў

vesyalinka

У славацкім выдавецтве «Kalligram» (Браціслава) выйшлі ў сьвет ангельскі і расейскі пераклады папулярнай кнігі Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Краіна Беларусь», паведамляе svaboda.org Па-ангельску кніга названая «This Country Called Belarus. An Illustrated History», па-расейску — «Страна Беларусь. Иллюстрированная история».

vesyalinka

Цэнтральны банк Ірландыі адчаканіў 10 тысяч срэбных 10-еўравых манет у гонар рамана “Уліс” ірландскага пісьменніка-мадэрніста, але памылкова дадаў у цытату лішняе слова.

На новай манеце змешчаны партрэт аўтара і кароткая цытата з трэцяй часткі кнігі. 

Кіраўнік Цэнтральнага банка Патрык Хонахан адзначыў: “Дызайн манеты, у якім арыгінальна спалучаныя партрэт і канцэпцыя, адлюстроўваюць асобу Джойса як адну з найбуйнейшых фігураў мадэрнісцкага руху”. 

vesyalinka

У серыі “Кнігарня пісьменніка” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет кніга перакладаў Андрэя Хадановіча “Разам з пылам”.

Зборнік склалі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, ангельскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, перакладзеныя за пятнаццаць гадоў. 
У сферу зацікаўлення перакладчыка трапілі прадстаўнікі розных эпох — ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). У кнізе таксама змешчаныя перастварэнні на беларускую мову твораў нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша і Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.

Паводле prajdzisvet.org

vesyalinka

 

Як паведамляе nn.by, першыя тамы поўнага збору твораў братоў Стругацкіх з 30 кніг пачнуць выходзіць у 2013 годзе. Пра гэта распавёў адзін з рэдактараў зборніка Уладзімір Барысаў. Па яго словах, на сённяшні дзень ужо складзеныя і гатовыя да друку шэсць тамоў. Трыццацітомнік стане самым поўным выданнем творчасці Аркадзя і Барыса Стругацкіх.

vesyalinka

Рэдкія выданьні княскай бібліятэкі Радзівілаў вернуцца ў сьцены былой рэзыдэнцыі беларускіх магнатаў.

vesyalinka

Як паведамляе svaboda.org, 5 красавіка ў веку 63 гадоў пасьля цяжкой хваробы пайшоў з жыцьця беларускі лінгвіст Фёдар Піскуноў – аўтар беспрэцэдэнтнага аб’ёмам лексыкаграфічнага даведніка – «Вялікага слоўніка беларускай мовы» (2012). У артаграфічна-граматычны слоўнік, над укладаньнем якога аўтар працаваў больш за 12 гадоў, увайшло блізка 223 тысяч словаў.

У беларускую лінгвістыку Піскуноў, хімік з адукацыі, прыйшоў на пачатку 2000-х. Займаўся дасьледаваньнямі ў галіне кампутарнай лексыкаграфіі,   прыкладной марфалёгіі і ўніфікацыі беларускага правапісу. На чале групы супрацоўнікаў стварыў першую прафэсійную праграму праверкі беларускай артаграфіі “Літара” (pravapis.tut.by). Упершыню ў беларускай лінгвістыцы апісаў поўную марфалягічную клясыфікацыю парадыгмаў беларускіх дзеяслова і назоўніка, аснове якіх стварыў электронны слоўнік “Парадыгма” аб'ёмам звыш 134 тысяч лексэм.

Апошнімі месяцамі рыхтаваў выхад вялікага адваротнага слоўніка беларускай мовы. У пэрспэктыве плянуецца і дапоўненае перавыданьне «Вялікага слоўніка беларускай мовы».

vesyalinka

Кніга беларускага журналіста і папулярнага блогера Віктара Марціновіча “Параноя” з'явілася сёння ў перакладзе на ангельскую мову ў амерыканскіх кнігарнях. Правы на раман выкупіла выдавецтва North Western University Press, вядомае тым, што выпускае рускую класіку.

vesyalinka

Прэмію «Залатая літара» за 2012 год атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра Нішто».

У інтэрнет-галасаванні месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • Алесь Бяляцкі «Асьвечаныя беларушчынай»
  • Сяргей Календа «Кантынэнтальны сьняданак»
  • Валянцін Акудовіч «Кніга пра нішто»
  • Наста Манцэвіч «Птушкі»
  • Уладзімір Арлоў «Пакуль ляціць страла»

Уручэньне прэміі адбылося 28 сакавіка на «Нулявым кніжным кілямэтры», які знаходзіцца на ганку кнігарні «логвінаЎ». У імпрэзе ўзялі ўдзел заснавальнік прэміі Адам Глобус, намінанты на прэмію, літаратары.

«Залатая Літара» — штогадовая літаратурная прэмія, якая з 2003 году ўручаецца пісьменьнікам Адамам Глобусам за найлепшую кнігу году

Паводле svaboda.org

vesyalinka
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце