На беларускую мову нарэшце пераклалі першую частку ўспамінаў Саламона Маймона – славутага філосафа, які паходзіў з Вялікага Княства Літоўскага. Ягонае імя стаіць побач з такімі мыслярамі як Кант, Гётэ, Фіхтэ, Шылер. Але апроч філасофскіх прац, Маймон пакінуў захапляльную аўтабіяграфію, поўную прыгодаў і крутых віражоў. Для “Букстэра” яе прачытала Каця Рускевіч.
Разгортваеш новы раман Уладзіміра Шарова і зноў ціха радуешся: вось яна вялікая літаратура, нудная, павучальная і добрая, без надзённых праблемаў і дакучлівых асаблівасцяў часу. Каця Рускевіч пра кнігу-лаўрэата леташняга "Рускага Букера".
У пракат нарэшце выйшаў фільм Алехандра Гансалеса Іньярыту «Бёрдмэн». Каця Рускевіч раіць перад паходам у кінатэатр (ці пасля) чытаць мінімалістычныя апавяданні Райманда Карвера.
Каця Рускевіч пра кнігі, якія варта чытаць у Каляды, для дасягнення крохкага балансу і адчування цуду.
Калі рэчаіснасць не такая радасная, як хацелася б, можна ратавацца часовымі ўцёкамі ў свет выдуманы. Толькі для гэтага патрэбныя правільныя кнігі. Каця Рускевіч раіць, чым лекавацца ад змрочнай паўсядзённасці.
У новай рубрыцы "Спіс літаратуры" мы будзем рэкамендаваць кнігі пра любыя актуальныя і важныя, альбо наадварот, выпадковыя і неістотныя рэчы, падзеі ды з'явы. Першы спіс ад Каці Рускевіч пра нацыяналізм.
Рэцэнзія Каці Рускевіч на кнігу Сяргея Белякова "Гумілёў сын Гумілёва" — гістарычную біяграфію заснавальніка пасіянарнай тэорыі этнагенэза.
Як пісаць пра горад? Рэцэнзія Каці Рускевіч на кнігу Дзмітрыя Данілава "Апісанне горада".