Напішыце пра беларускую кнігу, якую чытаеце цяпер!
Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster.by запрашаюць маладых крытыкаў і літаратуразнаўцаў, якія яшчэ не маюць вялікага досведу ў напісанні крытычных артыкулаў, аўдзельнічаць у конкурсе.
Тэрмін падачы прац — да 1 сакавіка 2014 года.
Найлепшыя аўтары рэцэнзій, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых замежных літаратурных крытыкаў з Украіны, Чэхіі, Швецыі ды Расіі, а пераможца – магчымасць двухтыднёвага пражывання ў Вільні па праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара".
Дасылаць рэцэнзіі можна на адрас info@pen-centre.by. Больш падрабязна пра намінацыі і ўмовы конкурсу чытайце на сайце pen-centre.by альбо пытайцеся па тэлефонах +375 33 6528055 і +375 29 3964960.