Нарадзіўся ў Койданава. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (спецыяльнасць "Літаратурны рэдактар"), дзе потым працаваў выкладчыкам на катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі, даследаваў пісьменніцкую крытыку Беларусі.
З пачатку стагоддзя рэгулярна і з задавальненнем выступаю ў СМІ. Пішу для "ARCHE", "Нашай Нівы", "Дзеяслова", "Интерфакса", BEL.BIZ, Bookster.by. Галоўную задачу як крытыка бачу ў будоўлі камунікацыі між кнігамі. Веру Бібліі (“На пачатку было Слова…”) і Максіму Багдановічу (“Вартасць малюнка толькі ад хараства ў выкананні яго залежыць”). У паралельным вымярэнні — галоўны рэдактар часопіса "Финансовый директор".